Аніводная навука не можа сказаць, кім ёсць чалавек -адкуль ён паходзіць і куды накіроўваецца.
Бо чалавек - больш,чым тое, што можа вывучыць навука. Чалавек - таямніца.Такое перакананне
выказаў Папа Бенедыкт 16 .
Ён выступіў перад удзельнікамi калёквіўмаў аб чалавеку , што праходзяць у Рыме і
Парыжы. "Навука не можа быць крытэрам дабра." Гэта заявіў Свяцейшы Айцец тэолагам,
фізікам, хімікам, літаратуразнаўцам і іншым навукоўцам, удзельнікам пасяджэнняў на
тэму постаці чалавека як такога. Калёквіўмы зарганізаваныя Папскімі Акадэміямі і 3-ма
францускімі навуковымі ўстановамі: Акадэміяй маральных і палітычных навук Францыі
і каталіцкім Інстытутам у Парыжы. Папа заўважыў, што імклівы прагрэс дакладных і гуманітарных
навук нарадзіў спакусу даследваць кожную чалавечую клетачку, уключаючы ягоны ўнутраны
свет. Гэта ёсць толкі вузасцю, імкненнем замкнуць прызначэнне чалавека ў веды пра
яго, на базе тых ведаў, якія мы маем сёння аб арганізмах. Але гэта - тупік. Шлях
выйся - антрапалагічны падыход, філасофскі і тэалагічны роздум, якія толькі падкрэсліваюць
ТАЯМНІЦУ сутнасці чалавека.