2008-02-04 17:00:22

Чарговыя старонкi з Сацыяльнай дактрыны Царквы.


Ставарэнню ўсяго надаеццаю хвала ў малiтве Iзраiля : “Як шматлiкiя справы Твае , Пане! Усё стварыў Ты вельмi разумна!” (Пс 104 /103/, 24). Збаўленне мы разумеем як новае стварэнне, якое аднаўляе гармонiю i зсдольнасць да роста, якая зруйнавана грахом: “Я ствараю новае неба i новую зямлю (Iсайа 65, 17), - кажа Госпад. “тады пустыня зробiцца садам “i правасуддзе будзе трываць на плённым полi… Народ мой будзе жыць у мiры” (Iсайа32, 15-18).
453 Заканчальнае збаўленне, якое Бог прапануе ўсяму чалавецтву праз Свайго Сына, здзяйсняецца не ў гэтым свеце. Хаця ж ён параненеы грахом Яму належыць поўнае ачышчэнне, з якога ён выйдзе адноўленым i зробiцца ўрэшце абшарай , дзе “жыве праўда”.
У Сваiм грамадскiм служэннi Езiс не толькi выкарыстоўвае элементы натуры. Ён не толькi мудра вытлумачвце пытаннi, злучаныя з натутай – у вобразах, якiя любiць ужываць, таксама i ў прыслоў’ях, - але i ў пануе над ўсёй натурай. Езус ставiць натуру на службу Сваёй задуме адкуплення. Ён просiць уласных вучняў разумець рэчы, перыяды году. Людзей … з даверам, млядзець, як дзецi, якiя ведаюць, што iх нiколi не пакiне клапатлiвы бацька. Зусiм не робячыся рабом рэчаў, вучань Хрыста павiнен умець iмi карыстацца, падзяляючы iх на па-братэрскi.
454 Уваходжанне Езуса Хрыста ў сусветную гiсторыю асягае кульмiнацыi ў Пасхе, калi сама прырода ўдзельнiчае ў драме абвержанага Сына Божага i ў перамозе Уваскарашэння. Пройдзячы праз смерць i ўнёсшы ў яе ззяючую навiну Уваскрасення, Езус надае пачатак новаму свету, у якiм усё падпарадкавана Яму, i аднаўляе тыя ўпарадкаваныя i гарманiчныя адносiны, якiя зруйнаваў грэх. Разумеючы непаўнаважнасць памiж чалавекам i натурай, трэба разумець, што ў Езусе Хрысте адбылося замiрэнне Бога з чалавекам, такiм чына, што кожны чалавек, асягаючы Боскай Любовi, здолее зноў атрымаць страчаны мiр: “Такiм чынам. Хто ў Хрысце, той новае стварэнне; старое прайшло, цяпер усё новае”. Натура, створаная ў Слове, пры пасрэднiцтве таго ж Слова, якое зрабiлася целам, прымярылася з Богам i прыняла мiр.
455 Не толькi ўнутраны свет чалавека робiцца болей здаровым, але ўся яго натуран закранута збаўчай сiлай Хрыста: кожнае стварэнне ўдзельнiчае ў аднаўленнях, якiя паходзяць з Пасхi Пана, хаця ж i стогнуць у пакутах народжання., каля рыхтуюцца да даць свету “новае неба i новую зямлю”, якiя па сваёй сутнасцi з’яўляюцца дарам канца часоў, завершанага збаўлення. А пакуль нiчога не супярэчыць гэтаму збаўленню: у кожным выпадку жыццёвых умоў хрысцьянiн заклiканы служыць Хрысту, жыць згодна Ягонаму Духу, прыймаючы кiраўнiцтва Любовi, якая ёсць пачаткам новага жыцця. Любоў вяртае мiр i чалавека да першапачатковай задумы аб iх: “мiр, цi жыццё, цi смерць, цi сёняшнi час, цi будычыня, - усё ваша; вы ж - Хрыстовыя, а Хрыстус – Божы”.
II. Чалавек i сусвет
456 Хрысцiянскi падыход да выкарыстання зямлi i да развiцця навукi i тэхнiкi натхнёны бiблiйным бачаннем рэчаў. II° Ватыканскi сабор сцвердзiў, што чалавек, “якi мае далучэнне да Боскага разума, справядлiва лiчыць, што сваiм зразуменнем ён параўзыходзiць сукупнасць рэчаў”. Айцы Сабора прызналi поспехi, якiя былi асягнутыя на працягу стагоддзяў дзякуючы нястомнаму ўжытку чалавечага генiя ў эмпiрычных навуках, у тэхнiцы i мастацтве. Сёння чалавек , “асаблiва дзякуючы навуковым i тэпхнiчным ведам… распаўсюдзiў i i працягвае распаўсюджваваць сваё панаванне практычна на ўсю прыроду”.
Чалавек, “створаны па падабенству Божаму, атрымаў прыказанне, каб , падпарадкаваўшы сабе зямлю i ўсё, што на ёй iснуе, кiраваў светам у праведнасцi i святасцi i, прызнаючы Бога Творцай усяго, суадносiў самога сябе i лучнасць усяго з Богам, каб, калi ўсё будзе падпарадкавана чалавеку, iмя Божае было ўшанавана па ўсёй зямле”. Таму Сабор вучыць, што “iндывiдуальная i калектыўная чалавечая дзейнасць – значыць вялiкiя высiлкi, пры пасрэднiцтве якiх людзi на працягу стагоддзяў iмкнулiся палепшыць свае ўмовы жыцця, узятая сама па сабе, адказвае Боскай задуме”.
457 Асягненнi навукi i тэхнiкi самi па сабе пазiтыўныя: хрысцiяне “не лiчаць, што тыя справы, якiя людзi здяйсняюць дзякуючы ўласным здольнасцям i сiлам, супярэчаць Боскай ўладзе i што разумная iстота супярэчыць Стварыцелю. Наадварот: яны ўпэўнены, што перамогi чалавецтва з’яўляюцца знакам Божай велiчы i плёнам Яго задумы”. Айцы Сабора таксама падкрэслiваюць, што “чым болей узрастае магутнасць людзей, тым шырэй прастягаецца iх адказнасць – i гэта тычыцца не толькi асобаў, але i цэлых грамадаў”, - i што ўсялякая чалавечая дзейнасць павiнна адпавядаць сапраўднаму дабру чалавецтва, згодна задуме Бога i Ягонай воле. У гэтай перспектыве, Настаўнiцтва шматкротна падкрэслiвае, што Каталiцкая Царква нi якiм чынам не супрацiвiцца прагрэсу, а наадварот лiчыць, што “навука i тэхнiка з’яўляюцца плёнам чалавечай здольнасцi да творчасцi, якая ёсць дарам Божым. Бо яны далi нам цудоўныя магчымасцi, якiя мы з удзячнасцю выкарыстоўваем”. Таму “, што верым у Бога, Якi палiчыў “добрай” створаную Iм прыроду, карыстаемся плёнам тэхнiчнага i эканамiчнага прагрэса, якога чалавек асягае дзякуючы ўласнаму разуму.







All the contents on this site are copyrighted ©.