2008-02-02 11:06:21

Мiтрапалiт Кiрыл просiць узмоцнiць пакаранне пeдафiлаў. Руская Праваслаўная Царква вельмi падтрымлівае жoрсткае стаўленне ў крымiнальным пакараннi за педафiлiю i дзяцячую парнаграфiю.
“Чалавек, здольны згвалтаваць дзiця, павiнен быць назаўсёды iзаляваны ад грамадства. Патрэбна радыкальна змянiць стаўленне да такiх злачынцаў”, - заявiў намеснiк кiраўнiка Аддзелаў знешнiх царкоўных зносiнаў протаiярэй Усевалад Чаплiн.
.


Пры гэтым ён падкрэслiў, што прадстаўнiкi Царквы i грамадскасцi, а таксама прафесійныя юрысты ўжо не першы год ставяць пытанне аб тым, каб пакаранне за педафiлiю i дзiцячую парнаграфiю было болей жорсткiм. "...Хацеў бы спадзявацца, што наша сiстэма правасуддзя i сам ўжытак будуць такія, што нiкому не будзе павадна адносiцца такiм чынам да дзiцяцi”, - зазначыў а.Усевалад Чаплiн. Гэтак ён пракаментаваў сiтуацыю, якая склалася вакол былога баксёра, жыхара Санкт-Пецярбурга Аляксандра Кузняцова, якi па неасцярожнасці забiў 20-гадовага гвалтаўнiка, калі той напаў на яго прыёмнага малалетняга сына. Цяпер вядомы баксёр знаходзiцца пад следствам.
Па меркаванню а. Чаплiна, спадара Аляксандра Кузняцова “магчыма зразумець”. Ён назваў жудасным той факт, што “у нашым грамадстве ёсць людзi, здольныя на такое бруднае злачынства” (гаворка iдзе аб гвалтоўнiках-педафiлах, якiя нападаюць на дзяцей.)
...хацеў бы спадзявацца, што наша сiстэма правасуддзя i сам ўжытак будуць такія, што нiкому не будзе павадна адносiцца такiм чынам да дзiцяцi”, - зазначыў а.Усевалад Чаплiн. Пры гэтым ён падкрэслiў, што прадстаўнiкi Царквы i грамадскасцi, а таксама прафiсыйныя юрысты ўжо не першы год ставяць пытанне аб тым, “каб пакаранне за педафiлiю i дзiцячую парнаграфiю было б болей жорсткiм”.
Па словах святара, “той, хто мае заробак ад сэксуальнай эксплуатацыi дзяцей цi на дзiцячай парнаграфii, не павiнен адчуваць сябе непакараным”.
“Нiякая мягкасць, нiякае прабачэнне ў адносiнах да да такiх людзей недапушчальныя, i пакаранне для iх павiнна быць найсуровае. У гэтым выпадку бацькi не будуць больш аказвацца перад такiм трагiчным, жудасным выбарам, перад якiм апынуўся бацька гэтага хлопчыка”, - заявiў а.Усевалад Чаплiн.







All the contents on this site are copyrighted ©.