2008-02-01 13:47:50

У Францыi католiкi будуць падрыхтоўваць iмамаў.


29 студзеня ў Парыжскiм каталiцкiм iнсытуте пачалi выкладаць курс пад назвай “Рэлiгiя, свецкасць, звязь культур”. Гэты курс пройдуць таксама каля 20 студэнтаў-мусульманаў з мясцовага мусульманскага iнстытута, якi iснуе пры Парыжскай мячэцi. У праграме курса прадугледжана вывучэнне права i дэмакратычных вартасцяў Французскай Рэспублiкi. Аб гэтым заявiў рэктар згаданай навучальнай установы Пьер Канэ ў сваiм артыкуле ў штодзённай каталiцкай газете “La Croix”. Менавiта гэта ёсць мэтай навучання будучых iмамаў у каталiцкай навучальнай установе.
“Ужо даўно, - пiша рэктар Канэ, - наш каталiцкi iнстытут разглядаў магчымасць неабходнасцi навучэння iнастранцаў, якiя жадаюць жыць у Францыi, зразумець яе рэлiгiйную i культурную рэчаiснасць, i прыняць удзел у яе грамадскiм жыццi”.
Праграма прапанаванага курса складзена разам з супрацоўнiкамi Мiнiстэрства ўнутраных спраў i Мiнiстэрства да спраў эмiгрантаў. “Праграма разлiчана толькi на тэалагiчную адукацыю”, - зазначыў рэктар. “Мы маем на ўвазе ясную мэту: даць магчымасць жыть у Францыi iншаземцам, даючы iм магчымасць прыняць нашы сацыяльна-рэлiгiйныя вартасцi”, - сказаў рэктар Канэ. “Наш абавязак – гэта тое, каб яны здолiлi зрабiць гэта ў найбольш эфектыўны спосаб, чалавечны i наколькi будзе магчыма меньш канфлiктны. Французскае грамадства мае шмат вартасцяў. I чаго ж адмаўляцца ад перадачы iх iншым?”, лiчыць рэктар.







All the contents on this site are copyrighted ©.