2008-01-31 12:06:19

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвяціць дошку ў гонар Дуніна-Марцінкевіча


У нядзелю, 3 лютага, а 11:00 мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч асьвеціць у бабруйскім парафіяльным касьцёле мэмарыяльную шыльду ў гонар 200-годзьдзя хросту пісьменьніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
«Дунін-Марцінкевіч нарадзіўся на Бабруйшчыне. Хрост прымаў у гэтым самым касьцёле, таму мы і вырашылі ўшанаваць памяць пра нашага славутага земляка. Мэмарыяльную шыльду вырабіў скульптар Валерыян Янушкевіч. Павінны прыехаць некалькі сваякоў пісьменьніка з Польшчы. Спадзяёмся зрабіць усё найлепшым чынам», – кажа пробашч касьцёлу Юры Быкаў.
Таксама ксёндз запрашае ўсіх ахвотных наведаць гэтае мерапрыемства.








All the contents on this site are copyrighted ©.