2008-01-30 10:59:25

У сераду 30-га студзеня Бэнэдыкт 16 зрэарганізаваў структуру Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы, надаўшы ёй статус Мітраполіі


1) Папа вырашыў, што дагэтуляшняя Прэшоўская Епархія для католікаў бізантыйскага абраду юрыдычна стаецца Мітраполіяй. Яе будзе ўзначальваць Арцыбіскуп-Мітрапаліт монс. Ян Бабьяк, дагэтуляшні біскуп Прэшаўскай Епархіі
2) Кошыцкі Апостальскі Экзархат для католікаў бізантыйскага абраду Бэнэдыкт 16 паднёс да рангу Епархіі, якая будзе суфраганнаю (залежнаю) ад Прэшаўскай Мітраполіі і яе будзе ўзначальваць біскуп монс. Мілан Хаўтур
3) Сьвяцейшы Айцец стварыў новую Эпарнію для католікаў бізантыйскага абраду, з сядзібаю ў Братыславе, якая будзе суфраганнаю ад Прэшаўскай Мітраполіі і якую будзе ўзначальваць біскуп Пэтэр Руснак, дагэтуляшні парах і дэкан грэка-каталіцкай парафіі Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Братыславе
На сёньняшні дзень грэка-каталіцкая Царква на Славаччыне налічвае каля 350-ці тысяч веруючых. Мае 374 сьвятароў ды 254-ы парафіі. У духоўнай сэмінарыі ў Прэшаве вучыцца 75-ць сэмінарыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.