2008-01-30 12:54:02

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 30-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта пятая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету. У сёньняшнім навучаньні Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкла пра Айцоў Царквы. Сёньня зноў затрымаўся над Сьвятым Аўгустынам
RealAudioMP3
Спасылаючыся да папярэдніх катахэзаў аб выдатным мысьліцелі хрысьціянскай старажытнасьці Сьвятым Аўгустыне варта ўспомніць аб апостальскім лісьце, які ў 1986-м годзе Папа Ян Павал ІІ прысьвяціў яму. У ім дзякуе ён Богу за дар, якім быў гэты Сьвяты для Царквы і ўсяго чалавецтва.
Інтэлектуальныя і духоўныя пошукі Сьвятога Аўгустына- сказаў далей Бэнэдыкт 16 у часе сёньняшняй аўдыенцыі- ў асаблівы спосаб спасылаюцца да адносінаў веры і розуму. Гэтыя два памеры неабходныя ў пазнаваньні рэчаіснасьці. Гэта яны дапамагаюць зразумець, што Бог ёсьць так блізка кожнага чалавека. Дасьведчаньне гэтае блізкасьці Сьвяты Аўгустын зьмясьціў у словах: наверненьне і вызнаньне. Наверненьне- сказаў Папа- вядзе да пазнаньня Хрыста, Адзінага Пасрэдніка паміж Богам а чалавекам. Ён дарога Свабоды і Збаўленьня, Галава Царквы з якою містычна абьяднаны. Дзякуючы Хрысту Касьцёл Сьвяты. Ёсьць Целам Хрыста, ў якім Ён моліцца ў нас, цераз нас і за нас.
Сустрэча Хрыста і асабістае дасьведчаньне блізкасьці Бога- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- зьмяніла жыцьцё Сьвятога Аўгустына. Сустрэча з Богам, падобным чынам, можа зьмяніць і нашае жыцьцё, наколькі ўдастоімся гэтае ласкі і зазнаем таямніцы наверненьня.



На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.