2008-01-29 14:14:06

Свяціцелю Луку (Валенціну Война-Ясніцкаму) прысвечаны музей ў дзіцячай бібліятэцы Тамбова. Вузнік ГУЛАГа, святар і хірург узначальваў тамбоўскую епархію і адначасова працаваў у прыфрантавых шпіталях напрыканцы 2-й Сусветнай вайны.


У аснову экспазіцыі быў пакладзены кніжны збор бібліятэкі. Да яго школьнікі горада далучылі фатаграфіі, дакуманты, артыкулы і пажыццёвыя партрэты земляка - святара, навукоўца-медыка.Іх юныя тамбоўцы збіралі да адзначэння яго 130-годдзя з дня нараджэння айца Лукі. Як расказала дырэктар тамбоўскай дзіцячай бібліятэкі Вера Кулачэнка, кнігі свяціцеля Лукі - Валянціна Войно-Ясеньскага па палявой хірургіі сталіся ў часы Айчыннай вайны кіраўніцтвам для франтавых хірургаў і памагалі ратаваць жыццё дзясяткам байцоў і камандзіраў Савецкай Арміі ў шпіталях на лініі фронта. Яны навучалі медыкаў , як паводзіцца адразу пасля ранення, бо ад хуткасці і правільныхдзеянняў персанала залежыць працяканне выздараўлення і нават самое жыццё параненага. За гэтыя навуковыя працы епіскап Тамбоўскі у 1944 годзе атрымаў Сталінскую прэмію, большую частку якой аддаў родным загінуўшых байцоў. А ў 1946 годзе за сваю вернасць хрысціянству быў сасланы ў ГУЛАГ.
У Тамбове ёсць помнік свяціцеля Лукі, ягонай памяці прысвечана пастаянная экспазіцыя ў абласным музеі гісторыі медыцыны, у якую з часам дадасца і дзіцячая праца. Царква Украіны ўзвяла Луку ў сан святога.







All the contents on this site are copyrighted ©.