2008-01-29 15:06:56

Свяцейшы Айцец накiраваў да вернiкаў пасланне на Вялiкi пост.


Кiраўнiцтва праграм Ватыканскага Радыё папрасiла ўсе рэдакцыi перакласцi пасланне Свяцейшага Айца на перыяд Вялiкага Посту, якi распаўсюджаны ў якасцi дзейнасцi Святога Айца i Апостальскай сталiцы.
Адной з галоўных тэм Навучання Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° ёсць хрысцiянства, якое не з’яўляецца толькi тэорыяй. Яно ёсць Рэальнасцю, Збаўленнем , Сталасцю.
Менавiта такiм чытнам Свяцейшы Айцец адкрывае для вернiкаў- католiкаў перыяд Вялiкага Посту.
Шэсць параграфаў Паслання:
1. Вялiкi Пост – гэта час да паглыблення зразумення сэнсу i вартасцi нашага пачуцця быць хрысцiянамi, каб нанова адкрыць, што мы верым ў мiласэрнасць Бога. Менавiта гэтымi словамi Свяцейшы Айцец тлумачыць працэс, у вынiку якога хрысцiяне заклiканы ў перыяд Вялiкага посту быць болей мiласэрднымi да сваiх братоў.
Канкрэтныя крокi – гэта малiтва, пост i ахвяра. Папа падкрэслiвае важнасць ахвяраў, як дзеянне, што можа быць канкрэтным спосабам дапамогi патрабуючым. Ахвяра дае нам магчымасць далучыцца на дыстанцыi ад матырыяльных дабротаў, якiя мы, нiбыта, павiнны ушаноўваць. Такiм чынам будзе магчыма ўзмацнiць магчымасць падзялiць з iншымi тое, што мы маем дзякуючы Богу.
2. Матэрыяльныя рэчы, якiмi мы валодаем, не з’яўляюцца эсклюзiўнай маёмасцю, яны з’яўляюцца толькi часткай сацыяльнай маёмасцi, як аб гэтым гаворыць Катэхiзiс Каталiцкай Царквы.
“Калi нехта мае багацце гэтага свету i бачачы свайго брата ў галечы закрывае сваё сэрца, як жа ён ставiцца да Бога?”. У краiнах, дзе большасць насельнiцтва складаюць хрысцiяне, гэты заклiк да падзелу дабротаў мае асаблiвае значэнне. Гэта доўг справядлiвасцi, якi з’яўляецца актам мiласэрнасцi.
3. Эвангелiчная ахвяра – гэта не звычайны фiлантрапiчны крок; трэба шукаць магчымасць зрабiць яе патаемна ня гледзячы на асабiстыя iнтэрэсы i ня гледзячы на меркаванне iншых. Яна можа быць нашай уласнай выявай. Можа быць шчырым пажаданнем пажадаць блiзкаму “у скрыты спосаб”, дапамагчы, як Езус Хрыстус, падарыў, памiраючы на Крыжы ўсё тое, што мы атрымалi.
4. Ахвяра, якая наблiжае нас да iншых, наблiжае нас да Бога, i можа зрабiцца iнструментам размовы i пагаднення з Iм i з нашымi братамi. Ахвяра не проста матэрыяльная рэч i выява нашага iснавання, але з’яўляецца знакам таго, што мы не створаны дзеля самiх сябе, але для Бога i для нашых братоў. Ахвяра дае нам зразумець, што поўня жыцця паходзiць ад любовi; яна прыносiць пагадненне з Богам, бо “мiласэрнасць пакрывае мноства грахоў”.
5. Вытрыманне правiлаў Вялiкага Посту ў сэнсе ахвяравання, такiм чынам, з’яўляецца сродкам дзеля паглыблення нашага хрысцiянскага паклiкання. Любоў мае розныя формы п Зараз мы прапануем вашай увазе чарговую частку згаданага дакумента.
444. Загады аб суботнiм i аб юбiлейным годзе з’яўляюцца сацыяльнай навукай “у сваёй аснове”. Яны паказваюць, што прынцыпы сацыяльнай справядлiвасцi i салiдарнасцi натхнёныя не заслужанай намi збаўчай падзеяй, якую здзейснiў Бог, i каштоўны не толькi як папраўка практыкi, падпарадкаванай эгаiстычным iнтэрэсам i мэтам, але павiнны зрабоцца, хутчэй, - у якасцi прароцтва аб будучынi” - нарматыўным арыенцiрам, з якiм кожнае пакаленне ў Iзраiлi павiнна атоесамлiваць сябе, калi хоча захаваць вернасць Богу.
Гэтыя прынцыпы робяцца асновай прароцкага казання, якое заахвочвае людзей прыняць iх. Божы Дух, увайшоўшы ў чалавечае сэрца, абвяшчаюць Прарокi, надасць вам тыя самыя пачуццi справядлiвасцi i мiласэрнасцi, што знаходзяцца ў сэрцы Пана (пар. Ерам 31, 33 i Iез 36, 26-27). Тады воля Божая, выяўленая ў Дэкалогу, падараваным на Сынаi, здолее творча ўкаранiцца ва ўнутраным свеце чалавека. Гэты працэс iнтэрыярызацii прыводзiць да большай глыбiнi i рэчаiснасцi ў сацыяльнай дзейнасцi i дазваляе паступова унiверсалiзаваць настрой на справядлiвасць i салiдарнасць; гэты настрой народ Запавета заклiканы прыняць у адносiнах да ўсiх людзей, якiя належаць да любога народу, да любой нацыi.
б) Прынцып стварэння i бескарыслiвае дзеянне Бога
444. Думка Прарокаў i Мудрацоў, сфармуляваўшы прынцып, згодна якому ўсё створана Богам, падводзiць да першага з’яўлення i да самой крынiцы плана Божага аб усiм чалавецтве. Сцвярджаць, прамаўляючы Сымвал веры Iзраiля, што Бог ёсць Творцай, - значыць не толькi выказваць тэарытычную ўпэўненасць, але i разумець пачатковы маштаб бескарыслiвага i мiласэрнага дзеяння Пана, накiраванага на чалавека. Бо Бог свабодна дае быццё i жыццё ўсяму, што iснуе. Мужчына i жанчына створаны па Ягонаму вобразу i падабенству (пар. Быц 1, 26-27) i менавiта таму заклiканы быць бачным знакам i дзейсным iнструментам божай бескарыслiвасцi ў садзе, куды Бог iх змясцiў, каб яны ўзрошчвалi i захоўвалi даброты створанага свету.
445. У бескарыслiвым дзеяннi Бога Творцы знаходзiць сваё выяўленне сам сэнс стварэння, хаця ж ён заценены i перакручаны вопытам граха. Бо ў аповедзе аб першародным грахе (пар. Быц 3, 1-24) апiсваецца сталая спакуса i адначасова разлад – сiтуацыя, у якой чалавецтва апынулася пасля падзення прабацькоў. Не паслухацца Бога – значыць ухiлiцца ад Яго любячага погляда i пажадаць самастойна распараджацца ўласным iснаваннем i паводзiнамi ў свеце. Разрыў супольнасцi з Богам вядзе да разрыву ўнутранай еднасцi чалавечай асобы, да разрыву агульнасцi памiж мужчынай i жанчынай i гарманiчных адносiнаў памiж людзьмi i iншымi стварэннямi. Гэты першапачатковы разрыў – самы глыбокi корань усяго зла, якое ёсць паразай грамадскiх зносiнаў памiж людзьмi, i ўсiх сiтуацый, якiя ў эканамiчным i палiтычным жыццi пагражаюць годнасцi асобы, справядлiвасцi i салiдарнасцi.
II. Езус Хрыстус
Выкананне Айцоўскай задумы любовi
а) У Езусе Хрысце здзяйсняецца вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi
446. Дабразычлiвасць i мiласэрнасць, якiя натхняюць дзеянне Божае i даюць ключы да яго тлумачэння, так наблiжаюцца да чалавека, што набываюць рысы Чалавека Езуса – Слова, якое сталася плоццю. Па словах Лукi Езус апiсвае Сваё мессыянскае служэнне словамi Iсаii, што нагадваюць аб прарочым значэннi юбiлея: “Дух Панскi на Мне; бо Ён памазаў Мяне дабравесцiць галечным i паслаў Мяне аздараўляць скрушаных сэрцам, прапаведваць палонным вызваленне, сляпым прасвятленне, адпусцiць змучаных на волю, прапаведваць лета Панскае спрыяльнае. (4, 18-19; пар. 61, 1-2). Такiм чынам, Езус гаворыць аб выкананнi прароцтва не толькi таму выконвае тое, што было абяцана i чаго чакаў Iзраiль, але i ў тым больш глыбокiм сэнсе, што ў Iм здзяйсняецца вырашальная падзея ў гiсторыi Бога з людзьмi. Бо Ён абвяшчае: “Той хто бачыў мяне – бачыў Айца” (Ян 14, 9). Iншымi словамi, Езус яўна i дакладна дэманструе, хто такi Бог i як Ён паводзiць Сябе з людзьмi.
447. Любоў, ажыццяўляючая служэнне Езуса сярод людзей, ёсць тою, якую адчувае Сын ў цеснай лучнасцi з Айцом. Новы Запавет дазваляе нам пазнаёмiцца з вопытам, якi перажывае i паведамляе нам Сам Езус, вопыт любовi Бога, Ягонага Айца – Абба, - i, такiм чынам, дазваляе нам асягнуць самога засяроджання боскага жыцця. Езус абвяшчае вызваленчую мiласэрнасць Бога тым, якiх сустракае на Сваiм шляху, пачынаючы з бедных, маргiналаў, грэшнiкаў, i запрашае iх крочыць за Iм, бо Ён першым падпарадкоўваецца Божай задуме любовi як Ягоны пасланец у свеце, i робiць гэта абсалютна выключным чынам.
Езус адчувае Сябе Сынам – менавiта так выяўляецца гэты першапачатковы вопыт. Сын атрымаў усё, i i задарма, ад Айца: “Усё, што мае Айцец, ёсць Маiм” (Ян 16, 15). Ягоная ж мiссыя складаецца ў тым, каб далучыць да гэтага дару i да гэтых сыноўскiх адносiнаў усiх людзей: “Я ўжо не клiчу вас рабамi, бо раб не ведае, што робiць гаспадар яго; але Я назваў вас сябрамi, бо сказаў вам усё, што чуў ад Айца Майго” (Ян 15, 15).
Прызнаць любоў Айца – для Езуса значыць: натхняцца ў Сваiх дзеяннях той жа Божай бескарыслiвасцю i мiласэрнасцю, якiя нараджаюць новае жыццё, i такiм чынам зрабiцца, у самiм Сваiм iснаваннi, прыкладам i ўзорам для вучняў. Яны заклiканы жыць, як Ён, а пасля Ягонай Пасхi, значыць смерцi i ўваскрасення, жыць у Iм i Iм, дзякуючы багатаму дару Святога Духа, Пацяшыцеля, якi ўкарэньвае ў сэрцах вобраз Самаго Хрыста.
адарункаў i робiць наша жыццё поўным дарам.
6. Вялiкi Пост запрашае ўсiх нас расцi ў справах мiласэрнасцi i прыняць бедных ў Хрысце, з’яднацца з iмi ў iмя Хрыста ў iмя сапраўднага жыцця, каб быць сапраўднымi сведкамi Ягонай любовi.







All the contents on this site are copyrighted ©.