2008-01-29 15:03:15

Катаолiкi дапамагаюць праваслаўным хрысцiянам Калмыкii.


Адзiн з дабрачынных фондаў Рыма-каталiцкай Царквы ў бягучым годзе, па просьбе архiепiскапа Элiстынскага i Калмыцкага Засiмы, дапаможа з будаўнiцтвам нядзельнай школы ў паселiшчы Троiцкае, якое знаходзiцца ў Калмыкii.
Акрамя таго, як паведамiлi ў епархii, прадстаўнiцтва Ватыкана ў Расii плануе накiраваць партыю кнiг у ствараемую праваслаўную бiблiятэку пры Рускай нацыянальнай гiмназii iмя Сергiя Раданежскага, якая будзе адкрыта ў сталiцы Калмыкii ў вераснi будучага года.
Некалькi гадоў таму i Элiстiнская епархiя РПЦ устанавiлi сяброўскiя кантакты. Дзякуючы iм была зроблена рэканструкцыя купала Казанскага катэдральнага сабора Элiсты.
Апостальскi нунцый арцыбiскуп Антонiо Меннiнi пад час свайго нядаўняга навевання Элiсты перадаў Казанскаму сабору частку мошчаў св. Амвросiя Медыяланскага.
Апостальскi нунцый зазначыў, што “гэта знак сяброўства i павагi да праваслаўных хрысцiянаў Калмыкii i асабiста да архiепiскапа Зосiмы. I мы рады перадаць гэту святыню ў Элiстынскую епархiю. Спадзяемся, што многiя праваслаўныя хрысцiяне Калмыкii атрымаюць духоўнае суцiьэнне, калi дакрануцца да ракi з рэшткамi святога”, - сказаў арцыбiскуп Меннiнi.
У сваю чаргум архiепiскап Зосiма выказаў падзяку католiкам за ўвагу i падтрымку духоўнага адраджэння Рэспублiкi, куды ў мiнулым годзе была перададзена Каталiцкай Царквой частка Жыватворчага Крыжа Езуса..







All the contents on this site are copyrighted ©.