2008-01-28 11:51:44

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 27-га студзеня


А паўдні, гэтага дня, Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць гэтую марыйную малітву. У сваім слове да іх Бэнэдыкт 16 гаварыў аб Эвангэльлі Хрыста.
RealAudioMP3
Каралеўства Божае блізка—ў гэтых словах зьмяшчаецца Эвангэльле Хрыста. Некалі эвангэльлем называлі абвяшчэньні рымскіх імпэратараў: кожны эдыкт ўладара абвяшчана як прадвесьце дабра. Акрэсьленьне гэтаю мянушкаю прапаведваньня Ісуса пераканаўча паказвала, што Бог а не Імпэратар ёсьць Госпадам, а сапраўдным Эвангэльлем зьяўляецца Эвангэльле Ісуса Хрыста. Там, дзе прабывае Ісус, там Сьвяты Дух надзяляе жыцьцё, а людзі аздараўляюцца ад сваіх цялесных і духоўных хвароб- сказаў Папа. Панаваньне Бога абьяўляецца затым у поўным аздараўленьні чалавека. Цераз гэтыя знакі Ісус жадае паказаць аблічча сапраўднага Бога, Бога, які ў дары ахвяроўвае нам паўнату жыцьця, свайго ўласнага жыцьця. Дзеля гэтага Божае Каралеўства ёсьць жыцьцём, якое знаходзіць сваё пацьверджаньне ў пераадольваньні сьмерці, ёсьць блескам праўды, якая разганяе цемры няведаў і хлусьні- сказаў Бэнэдыкт 16.
У паўднёвай малітве “Анёл Гасподні” ўдзельнічала больш за дзьве тысячы дзяцей з Каталіцкае Акцыі рымскае дыяцэзыі. Яны прайшлі вуліцамі Рыму ў так званай “Караване Міру”. Двое з іх стаяла ў боку Сьвяцейшага Айца. З вакна Папы дзяўчынка прачытала пасланьне гэтае ініцыятывы, якой сёлетняю мэтаю была пабудова двух школаў у Маляві і ў Серра Леонэ.
Дзякуючы дзецям за салідарнасьць з равесьнікамі, якія зазнаюць бяду і вынікі вайны, Бэнэдыкт 16 заахвоціў іх да далейшых намаганьняў. “Мы ўсе жадаем дапамагаць бедным дзецям сьвету. Пастаянна накіроўваемся да міру, пастаянна таксама Госпад нам у гэтым дапамагае і нас суправаджае- сказаў Папа. Разам з дзяцьмі, традыцыйна на заканчэньне месяца міру, выпусьціў з вакна сваей бібліятэкі два белыя голубы.
У апошнюю нядзелю месяца студзеня ўшаноўваецца Сусьветны Дзень Барацьбы з Праказай. Быў ён устаноўлены ў 1954-м годзе з ініцыятывы французскага падарожніка і паэта Раўля Фолеро. Сёньня таварыства ягонага імя нясе дапамогу пракажоным на цэлым сьвеце. Спаслаўся да гэтага Бэнэдыкт 16 у часе сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Гасподні”. Папа падзякаваў добраахвотнікам, якія падтрымліваюць пракажоных і запэўніў аб сваёй малітве за іх. Зрабіў заклік да палітыкаў і лекараў каб узмоцнілі намаганьні ў карысьць барацьбы з праказаю.
Сёньня найбольш пракажоных, а іх ёсьць каля 15-ці мільёнаў, жыве ў Індыі, ў Афрыцы, Азіі, на астравах Пацыфіку і ў Паўднёвай Амэрыцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.