Храм-помнік у гонар памяці ўсіх беларусаў, што нявінна загінулі ў засценках ці на
полі змаганняў , станецца месцам прымірэння і адзінства нацыі. Пра такое прызначэнне
новага праваслаўнага мемарыяла расказаў пратаіярэй КСЗС Беларускага экзархату.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт будуць апекаваца ўзвядзеннем храма
асабіста. У храме будуць перазахаваныя рэшткі войнаў-беларусаў, якія загінулі ў часе
Айчынных войнаў 1812,1941-45 гадоў, а таксама ў 1 сусветнай вайне і ў Афганістане
канца 20 стагоддзя. З Магадана і Калымы перавязуцца рэшткі рэпрысіяваных. На фасадзе
новага мемарыялу будуць усталяваныя шчыльды з імёнамі гэтых людзей. У цэнтры крыпты
пад алтарнай часткай будзе ўсталяваная лампада, якая будзе запаленая вагнём з Гробу
Гасподняга. У нішах па сценах умацуюцца скрыні з зямлёй, палітай крывёй у часах войнаў,
у якіх загінулі беларускія людзі. Як расказаў айцец Фёдар, ініцыятыва стаецца народнай:
людзі прыносяць дакуманты, запэўненыя ў ваенкаматах і аддзяленнях КДБ, аб гераізме
сваіх родных. З часам храм станецца памінальнай кнігай Беларусі. Як лічыць святар,
гэта вялізны патэнцыял для гістарычнага, духоўнага нацыянальнага адзінства. Ён праз
СМІ прыклікаў да ўдзелу ў стварэнні помніка-храма людзей , грамадскія і дзяржаўныя
арганізацыі.