2008-01-25 19:20:47

У развітальным слове да біскупаў Славеніі, якія ад'язджаюць ужо з Рыму пасля свайго візіту Ad limina, Папа Бенедыкт 16 падкрэсліў неабходнасць таго, каб Еўропа жадала і назаўсёды заставалася Зямлёю міра, захоўваючы фундаментальныя каштоўнасці сваёй тоесамасці , найперш, павагу годнасці чалавечае асобы, дзе немагчыма вычленіць асноўны элемент -- хрысціянскую духоўнасць і этыку.


Папа прыгадаў славенскім біскупам, што заходні сэкулярызм можа быць больш каварным за марксізм. Ёсць знакі таму, і гэта не можа не занепакойваць. Напрыклад, неабдымная прага матэрыяльных багаццяў на любы кошт, паніжэнне нараджальнасці, спад рэлігійнасці ў практыкаванні цнотаў, зменьшанне святарскіх х манаскіх пакліканняў. Папа прыклікаў высокіх пастыраў краіны, якая нядаўна ўвайшла ў Еўрасаюз і старшынствуе гэтыя паўгода, каб з энтузіязмам паслядоўна працягвалі сваю эвангелізатарскую дзейнасць. Еўропа застанецца сабою, калі захавае свае найбольшыя здабыткі: па 1-е, павагу годнасці чалавечае асобы, фундаментальныя каштоўнасці, з якіх не можна вычляніць асноўны элемент - хрысціянскія духоўнасць і этыку. Свяцейшы Айцец падзякваў біскупам Славенскай Рэспублікі за запросіны на іхны Нацыянальны Эўхарыстычны Кангрэс, запланаваны на 2009 год.







All the contents on this site are copyrighted ©.