2008-01-25 13:44:34

Праграма сьвяткаваньняў Году Сьвятога Паўла


Рымская Базыліка Сьвятога Паўла за Мурамі будзе цэнтральным пунктам сьвяткаваньняў Году Сьвятога Паўла. У часе прэс-канфэрэнцыі ў Ватыкане была прадстаўленая агульная праграма сьвяткаваньняў, якія маюць ўвекавечыць 2-х тысячную гадавіну народзін Апостала Народаў. Яна ахоплівае розныя душпастырскія ды рэлігійна-культурныя ініцыятывы, што будуць уздымацца ў цэлым Касьцёле паміж 28-м чэрвеням, гэтага году, і 29-м чэрвеням наступнага году. Яны паслужаць адкрыцьцю нанава постаці Сьвятога Паўла і ягонае працы для хрысьціян, што мае прычыніцца да ажыўленьня веры і эвангэлізацыі.
Як паінфармаваў архіпрэзьбітар Базылікі Сьвятога Паўла, кардынал Андрэа ді Монтэзэмолё, асаблівы націск сьвяткаваньняў будзе паложаны на пытаньні зьвязаныя з дзеяньнямі ў карысьць еднасьці хрысьціян. Блізка гробу Апостала Паўла будзе пастаўленая спэцыяльная экумэнічная капліца. Будзе яна прызначана асабліва для пілігрымаў не-католікаў. Бо ж ёсьць вялікае зацікаўленьне Годам Сьвятога Паўла з боку хрысьціян іншых веравызнаньняў.
Падобную ініцыятыву ў 2-х тысячагоддзе народзін Апостала Народаў абвясьціў духоўны кіраўнік праваслаў”я Патрыярх Барталамей І-ы.








All the contents on this site are copyrighted ©.