2008-01-25 13:44:07

Пасланьне Папы на 42-і Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі."Хай жа СМІ не будуць толькі рупарам эканамічнага матэр'ялізму і этычнага рэлятывізму!"


Бэнэдыкт 16 перасьцерагае перад аддаваньнем масс-мэдыяў ў рукі тых, якія хочуць маніпуліраваць сумленьнямі. Сьвяцейшы Айцец падкрэсьлівае ў сваім пасланьні, што сродкі масавай інфармацыі павінны быць інструмантам у служэньні у карысьць большае справядлівасьці і салідарнасьці. Зьвярнуў увагу на іх “надзвычайны патэнцыял” ды на тое, што ў час глабалізацыі сродкі камунікацый сталіся інтэгральнаю часткаю міжчалавечых адносін ды грамадзкага, эканамічнага, палітычнага і рэлігійнага разьвіцьця. Нажаль- піша Папа- пагражае ім тое, што ператвараюцца ў сыстэмы, якія ставяць за мэту падпарадкаваць чалавецтва хвілёвым інтарэсам. Менавіта гэтак дзеецца, калі камунікацыі выкарыстоўваюцца ў ідэалагічных мэтах або для агрэсіўнае рэклямы спажывецкіх прадуктаў- дадаў Бэнэдыкт 16.
Прызнаючы сабе права да прадстаўляньня рэчаіснасьці, масс-мэдыя—падкрэсьлівае Папа ў сваім пасланьні – маюць тэндэнцыю да накіданьня скажоных мадэльляў асабістага, сямейнага і грамадзкага жыцьця. Каб прыцягнуць слухачоў і пабольшыць лік гледачоў, масс-мэдыя не хістаюцца выкарыстоўваць вульгарнасьць, насільле ды пераўзыходзяць маральныя межы. Пасланьне Папы бачыць у кожным чалавеку шукальніка праўды. Ёсьць ім кожны, хто дацэньвае “выдавецтвы, праграмы ці іншыя творы масс-мэдыяў, ў якіх праўда, прыгажосьць і вялікасьць асобы, ёсьць прызнаваныя і ацэненыя”. Той, хто ведае, што Праўдаю ёсьць Хрыстос, не можа яе не перадаваць, абвяшчаць, дзяліцца ёю: нашая эра камунікацый ёсьць каштоўным часам шуканьня праўды дзеля разьвіцьця еднасьці паміж асабомі і народамі”—так завершыў сваё пасланьне на Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі Папа Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.