2008-01-25 13:57:44

З Апостальскай Адгартацыі "Sacramentum Caritatis"- працяг


Біскуп – найвышэйшы літург RealAudioMP3
39. Ёсць праўдай, што ўвесь Божы народ удзельнічае ва эўхарыстычнай літургіі, аднак, што датычыць правільнага ars celebrandi, неад’емнае заданне належыць тым, хто атрымаў сакрамэнт пасвячэння. Біскупы, святары і дыяканы, кожны паводле сваёй ступені, павінны лічыць цэлебрацыю сваім першасным абавязкам116. Перш за ўсё дыяцэзіяльны біскуп, Çпершы служыцель Божых таямніцаў у даручаным яму мясцовым Касцёле, накіроўвае, развівае і ахоўвае ўсё літургічнае жыццёÈ117. Гэта ўсё з’яўляецца важным для жыцця мясцовага Касцёла не толькі таму, што еднасць з біскупам ёсць умовай таго, каб кожная цэлебрацыя на дадзенай тэрыторыі была сапраўднай, але таксама таму, што ён сам з’яўляецца найдасканалейшым літургам дадзенага Касцёла118. Ён павінен сцерагчы гарманічнае адзінства цэлебрацыі ў сваёй дыяцэзіі. Таму біскуп абавязаны Çклапаціцца пра тое, каб прэзбітэры, дыяканы і свецкія вернікі Хрыстовыя глыбей спасціглі сапраўдны сэнс абрадаў і літургічных тэкстаў і праз гэта заахвочваліся да чыннай і плённай цэлебрацыі ЭўхарыстыіÈ119. Асабліва заклікаю чыніць усё, што неабходна для таго, каб літургічныя цэлебрацыі, якія здзяйсняе біскуп у катэдральным Касцёле, адбываліся ў поўнай згоднасці з ars celebrandi, каб маглі быць узорам для ўсіх касцёлаў, размешчаных на дадзенай тэрыторыі120.

 
Павага да літургічных кніг і багацце знакаў

 
40. Падкрэсліваючы значэнне ars celebrandi, раскрываецца значэнне літугргічных норм121. Аrs celebrandi павінна спрыяць развіццю пачуцця sacrum і выкарыстанню тых знешніх форм, якія развіваюць гэтае пачуццё як, напрыклад, гармонія абраду, літургічнае адзенне, прадметы культу і святое месца. Эўхарыстычная цэлебрацыя прыносіць карысць там, дзе святары і адказныя за літургічнае пастырства рупяцца аб тым, каб знаёміць з абавязковымі літургічнымі кнігамі і з адпаведнымі нормамі, звяртаючы ўвагу на вялікія багацці Агульных уводзінаў да Рымскага Імшала і Уводзінаў да імшальных чытанняў. Часам лічыцца, што ў касцёльных супольнасцях іх ведаюць і сапраўды захоўваюць, але часта здараецца, што гэта не так. Ёсць тэксты, у якіх утрымліваюцца багацці, якія захоўваюць і выражаюць веру і шлях Божага народу на працягу яго двухтысячнай гісторыі. Настолькі ж важным для правільнага ars celebrandi з’яўляецца ўвага да ўсіх форм мовы, што прадугледжаны літургіяй: слова і спеў, жэсты і маўчанне, рух цела, літургічныя колеры і прадметы. Літургія па сваёй сутнасці валодае разнастайнымі сродкамі камунікацыі, якія дазваляюць актывізаваць усю чалавечую істоту. Прастата жэстаў і ўмеркаванасць знакаў, устаноўленых у прадугледжаным парадку і падчас літургіі, перадаюць і актывізуюць вернікаў больш, чым штучныя недарэчныя дадаткі. Уважлівасць і паслухмянасць адносна адпаведнай структуры абраду сведчыць пра разуменне характару Эўхарыстыі як невыказнага дару і выяўляюць волю цэлебранта прыняць з пакорнай удзячнасцю гэты невыказны дар.

 
Мастацтва ў служэнні цэлебрацыі

 
41. Глыбокая сувязь паміж прыгажосцю і літургіяй патрабуе асаблівай увагі да ўсіх мастацкіх сродкаў, якія служаць цэлебрацыі122. Важным элементам сакральнага мастацтва з’яўляецца архітэктура касцёлаў123, якая павінна захоўваць адзінства паміж элементамі прэзбітэрыя: алтаром, крыжом, табернакулюмам, амбонай, крэсламі. У сувязі з гэтым неабходна памятаць, што мэта сакральнай архітэктуры – прадставіць Касцёлу, які цэлебруе таямніцы веры, асабліва Эўхарыстыю, найбольш прыдатнае месца для адпаведнага здзяйснення літургічнага дзеяння124. Характар хрысціянскай святыні падпарадкаваны самой літургіі, якая прадугледжвае сход вернікаў (ecclesia), якія з’яўляюцца жывымі камянямі святыні (пар. 1 П 2, 5).
Гэты самы прынцып датычыць усяго сакральнага мастацтва ўвогуле, асабліва жывапісу і скульптуры. Рэлігійная іканаграфія павінна быць арыентавана на сакрамэнтальную містагогію. Паглыбленае веданне форм, якія сакральнае мастацтва выпрацавала на працягу стагоддзяў, можа вельмі дапамагчы тым, хто адказвае за заказ у архітэктараў і мастакоў мастацкіх твораў, звязаных з літургіяй. Таму неабходна, каб у фармацыю семінарыстаў і святароў была ўключана, у якасці важнай дысцыпліны, гісторыя мастацтва, асабліва што датычыць культавых пабудоў згодна з літургічнымі нормамі. Урэшце, неабходна, каб ва ўсім, што датычыць Эўхарыстыі, захоўвалася пачуццё прыгажосці. Трэба таксама захоўваць пашану і клапаціцца аб прадметах культу, упрыгожванне, сакральнае начынне, каб звязаныя гарганічным чынам і ўпарадкаваныя паміж сабой яны жывілі захапленне Божай таямніцай, выяўлялі адзінства веры і ўзмацнялі пабожнасць125.

 
Літургічны спеў

 
42. У ars celebrandi значнае месца займае літургічны спеў126. Справядліва сцвярджае св. Аўгустын у сваім вядомым казанні: ÇНовы чалавек ведае новы спеў. Спеў – з’яўляецца выразам радасці. Калі ўдумаемся глыбей, то сцвердзім, што гэта выраз любовіÈ127. Божы народ, сабраны на цэлебрацыі, спявае хвалу Богу. Касцёл у сваёй двухтысячагадовай гісторыі стварыў і працягвае ствараць музыку і спеў, якія ўзбагачаюць спадчыну веры і любові, таму яны не павінны быць згублены. Не можам сказаць, што ў літургіі адзін спеў мае тое ж значэнне, што і іншы. У сувязі з гэтым неабходна пазбягаць агульнай імправізацыі ці ўвядзення музычных жанраў, якія прыніжаюць сэнс літургіі. Паколькі спеў з’яўляецца літургічным элементам, ён павінен далучацца да формы, уласцівай цэлебрацыі128. Таму ўсё – у тэксце, мелодыі, выкананні – павінна адпавядаць сэнсу цэлебраванай таямніцы, часткам абраду і літургічным перыядам129. Урэшце, ушаноўваючы розныя кірункі і розныя дастаткова пахвальныя традыцыі, прагну, як прасілі Айцы Сіноду, каб адпаведна дацэньваўся грыгарыянскі спеў130, як уласцівы спеў рымскай літургіі131.

 
Структура эўхарыстычнай цэлебрацыі

 
43. Пасля таго, як нагадаў галоўныя элементы ars celebrandi, якія выявіліся ў сінадальных працах, хацеў бы звярнуць асаблівую ўвагу на некаторыя часткі структуры эўхарыстычнай цэлебрацыі, якія ў наш час патрабуюць асаблівага клопату дзеля захавання іх вернасці глыбокім намерам літургічнай адновы, пажаданай Другім Ватыканскім Саборам, у непарыўнасці з усёй вялікай традыцыяй Касцёла. 







All the contents on this site are copyrighted ©.