2008-01-25 14:02:54

1510 судовых спраў - на трэць больш мінулагодняга было разгледжана ў 2007 годзе Трыбуналам горада-дзяржавы Ватыкан. Крымінальных працэсаў адносна цывільных крыху паменьшала - іх было завершана 472.


Крымінальны кодэкс 1882 года не дазваляе прымяняць пры некаторых злачынствах адэкватныя меры пакарання. Дылучэнне да ІНТЭРПОЛу, прыцягненне да раскрыцця злачынстваў органаў бяспекі Італіі, Аргынізацый па бяспецы і супрацоўніцтву Еўропы дазволяць больш паспяхова змагацца з узрастаючай крымінальнасцю, зыходзячай ад злачынцаў - ваўкоў у авечынай скуры. Як падкрэсліў з нагоды адкрыцця 79 юрыдычнага году ў сваім выступленні галоўны пракурор горада Ватыкану сп. Нікола Пікардзі, па лічбах атрымліваецца, што 95 працэнтаў правапарушэнняў у Ватыкане з'яўляюцца крымінальнымі(адносна ўсіх - разам з грамадзянскімі). Гэта, падкрэсліў пракурор, атрымліваецца за кошт негатыўных здарэнняў на тэрыторыі дзяржавы. У мінулым годзе Ватыкан наведала каля 18 мільёнаў чалавек - пілігрымаў і турыстаў. Неабходна суадносіць колькасць крымінальных здарэнняў з гэтай лічбай, а не з жыхарамі маленькай дзяржавы - іх толькі 492. Як асягненне, спадар Пікардзі назваў скарачэнне тэрмінаў судовых працэсаў ад 19 да 8 дзён. Аднак, калі неабходна дапамога спецыялізаваных антыкрымінальных органаў іншых краін, гэты тэрмін можа быць значна большы, нават да некалькіх гадоў. Сумна кур'ёзны выпадак: жандармы і трыбунал Ватыкану сутыкнуліся са злачынствам з боку супрацоўніка Губернатарства, які меў 87 грамаў какаіна на момант арышту. Аднак ў крымінальным кодэксе гораду Ватыкан няма артыкулу наконт гэтага віду злачынства(хаванне і распаўсюджванне наркотыкаў), таксама як і некаторых іншых, што выбухнулі ў апошнія гады.
У прыклад аплікацыі закону прыводзіўся выпадак, калі універсітэцкі прафесар са ЗША паспрабаваў скрасці манускрыпт Франческо Петраркі. Ён атрымаў заслужанае пакаранне і аплаціў рэстаўрацыю каштоўнейшага рукапісу.
На адкрыцці юрыдычнага году, які папярэдзіла Святая імша , адпраўленая Папам Бенедыктам 16, прагучалі іншыя прамовы. Прадстаўнікі служб бяспекі самога Святога Пасаду, юрыдычныя і грамадскія дзеячы Італіі пацвердзілі, што ў глабалізаваным свеце Ватыкану неабходна быць больш спалучаным з уплывовымі антыкрымінальнымі структурамі і гатовым на супрацоўніцтва ды адкрытасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.