2008-01-24 13:47:00

У Ватыкане праходзіць візіт "Ад Ліміна" біскупаў Славеніі



Яна ёсьць незалежнаю краінаю толькі ад 1991-га году. У Славеніі пражывае каля 2-х мільёнаў чалавек. 80-т працэнтаў грамадзтва гэта католікі. Мае 6-ць біскупаў. На жаль, ў краіне паменшываецца лік сьвятарскіх і законных пакліканьняў. На сёньняшні дзень у Славеніі ў Духоўных Сэмінарыях вучыцца толькі 60-т сэмінарыстаў а 20-ць ў навіцыятах. Мае дзьве архідыяцэзыі: ў Любляне і ў Марыборы. Рэальнаю праблемаю Мясцовага Касьцёла ёсьць сталы ўзрост сьвятароў ды высокая лічба парафій, ў якіх наогул няма сьвятароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.