2008-01-24 13:39:53

У Аўстрыі Тыдзень малітваў за адзінства хрысціян распачаўся прэзентацыяй агульнага дакуманту прадстаўнікоў манатэістычных рэлігій. Хрысціяне,яўрэі і мусульманы прысвяцілі яго інтэграцыі новых эмігрантаў у тканіну аўстрыйскага ладу жыцця.


Правы і абавязкі - вось асноўны змест звароту рэлігійных лідараў да насельніцтва, асабліва таго, што нядаўна прыбыло на жыццё і працу ў Аўстрыю. Грамадства павінна ўсвядоміць, што працэс аб'ектыўны, дык трэба ўспрымаць чужынцаў як багацце, а не пагрозу. Толькі ў такім кантэксце можна спадзявацца на мірнае і культурнаадаптаванае ўключэнне замежнікаў у традыцыйнае жыццё аўстрыйцаў. Аднак і прыбылыя чужынцы павінны прызнаваць умовы гаспадароў, найперш, асваенне нямецкай мовы, прызнаванне правоў чалавека і дэмакратычнай Канстытуцыі як асновы жыцця грамадства Аўстрыі. Сюды ўключанае і раўнапраўе жанчын з мужчынамі.
Арцыбіскуп Вены крадынал Крыстаф Шёнборн падкрэсліў на прэзентацыі дакуманта, што ён з'яўляецца выразам жаданне мець адну агульную (Нябесную) радзіму ўсіх, хто верыць у Бога адзінага - вернікаў розных рэлігій. "Разнастайнасць культур і моваў не павінны разглядацца як пагроза, але як шанц на ўзаемнае ўзбагачэнне. Ва ўсіх ёсць агульнае - напрыклад, важнасць ролі сям'і,"- працягваў кардынал. У той самы час каталіцкі дзеяч прыклікаў палітычныя партыі і свецкія ўлады, каб дыскусіі аб эміграцыі вяліся па прынцыпе павагі годнасці чалавека. Венскі кардынал назваў стварэнне дакуманта, агульнага для ўсіх хрысціян, яўрэяў і мусульман Аўстрыі, гістарычнай падзеяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.