2008-01-24 14:23:53

Прайшлi хаўтурныя Богаслужбы ў памяць аб Гранте Дiнка.


Пад гук званоў усiх храмаў Арменii ўшанавалi памяць забiтага ў Iстамбуле армянскага журналiста, рэдактара газеты “Агос” Гранта Дiнка. У катэдры Этчмiядзiна i iншых армянскiх цэрквах па ўсiм свеце прайшлi хаўтурныя Богаслужбы, прымеркаваныя да смерцi вядомага журналiста.
53-гадовы Дiнк быў забiты 19 студзеня ў Iстамбуле перад уваходам у рэдакцыю турэцка-армянскай газеты “Агос”. Ён быў вядомы сваiмi жёрсткiмi артыкуламi аб генацыдзе армянаў, якi быў арганiзаваны ўладамi Турцыi ў 1915 годзе. Менавiта за працу над гэтай тэмай Дiнк шмат разоў пераследаваўся з боку ўраду сучаснай Турцыi.
Забойства журналiста турэцкiмi нацыяналiстамi выклiкала шырокi рэзананс ва ўсiм свеце. Яно было асуджана кiраўнiкамi еўраструктур i многiмi мiжнароднымi арганiзацыямi.
10 снежня 2007 года Грант Дiнк быў узнагароджаны звання героя за свабоду прэсы Мiжнародным iнстытутам прэсы. На працягу 2007 года ў свеце, пры выкананнi прафiсыйнага доўга, загiнула 111 журналiстаў, iх лiк перавышае статыстыку мiнулых гадоў. Адной з першых ахвяраў 2007 года быў Грант Дiнк.
У памяць аб iм 21 студзеня ў Ерыване i iншых гарадах Арменii былi арганiзаваны масавыя дэманстрацыi. Акрамя таго, да гадавiны смерцi Дiнка ў iнтэрнэте змешчаны сайт з iнтэрв’ю забiтага з турэцкай карэспандэнткай Алiне Озiнян, дзе заявiў: “Без сумнiву, падзеi 1915 года былi генацыдам армян”. Гаворачы аб спробе Арменii ўсталяваць дыпламатычныя адносiны з Турцыяй без прадумоў, i атрыманая ў адказ прапанова Турцыi стварыць камiсiю з вучоных-гiсторыкаў, Грант Дiнк ахарэктарызаваў як не вельмi шчырае з турэцкага боку.
20 студзеня памяць ушанавалi тысячы грамадзянаў Турцыi ў Iстамбуле. Яны неслi плакаты з надпiсам “Я – Гран Дiнк, усе мы – армяне”.







All the contents on this site are copyrighted ©.