Год "апостала паганаў" - апостала Паўла будзе адзначацца таксама ў Турцыі. Нарадзіўся
ён у горадзе Тарсе(Tarsus), які зараз належыць да Турцыі.
Каталіцкая Царква ў Турцыі дагэтуль не мае статуса юрыдычнай асобы, права на ўласнасць
і ільготаў хаця б як грамадская арганізацыя. Папа Бенедыкт 16 аб'явіў 2008 год годам
апостала Паўла ў гонар 2000-годдзя з дня яго нараджэння. Турэцкія хрысціяне спадзяюцца,
што шырокае святкаванне юбілею дапаможа палепшыць іх становішча на яго геаграфічнай
радзіме. Апостальскі вікары Анатоліі біскуп Луіджы Падовезе заявіў нядаўна СМІ, што
няма сумніву ў павелічэнні колькасці паломнікаў і пілігрымаў з цэлага свету на юбілей
апостала Паўла. Дык ім неабходны храм для малітвы. "У прынцыпе ўлады ўжо пагадзіліся,
што мы маем права цалебраваць Багаслужбы ў Тарсе. Хаця наша просьба аб будаўніцтве
храма яшчэ афіцыйна знаходзіцца ў працэссе разгляду ўрадавай камісіі."- прызнаўся
біскуп. Усе прагрэсіўныя сілы ў Турцыі маюць спадзяванне, што юбілей вялікага апостала
палепшыць становішча невялікай мясцовай грамады католікаў і іншых хрысціян. Біскуп
Луіджы Падавезэ паведаміў журналістам, што католікі пачнуць святкаванні 28 чэрвеня.
Цяпер вядуцца перамовы аб правядзенні сумесных экуменічных мерапрыемстваў з Усяленскім
праваслаўным Патрыярхам, армянскай Царквой, іншымі хрысціянскімі канфесіямі .Агульная
колькасць хрысціянаў у турцыі усяго 120 тысяч чалавек пры насельнітве ў 71 мільён.Большасць
туркаў - мусульмане-суніты. Урад Тайіла Эрдагана неаднаразова заяўляў аб
гатовасці паважаць свабоду веравызнання ўсіх жыхароў краіны, бо гэта таксама адна
з ўмоваў для ўступлення ў Еўрасаюз. У апошнія часы, адна, былі факты нападаў
на хрысціянаў у Турцыі. Нават да панажоўчыны. Перад каляднымі святамі ўдар нажом
у жывот атрымаў 65-гадовы італьянскі святар Адріано Франкіні, а на самы Новы год
у Анталіі паранены нажамі пратэстанцкі пастыр Рамазан Аркан.