2008-01-23 13:52:17

Кардынал Хуммес заклiкае малiцца за памылкi святароў.


Кардынал Клаўдзiо Хаммес, прэфект Кангрэгацыi да спраў святароў, прапанаваў праводзiць на сусветным узроўнi малiтву i няпспыннае ўшанаванне эўхарыстычных дароў за выпраўленне памылак святароў, а таксама аб ахвярах сэксуальных паводзiнаў некаторых нешматлiкiх святароў. Аб гэтай iдэi паведамiў сам кардынал у iнтэрв’ю, якое было надрукавана ў газеце “L’Osservatore Romano”.
7 студзеня ў iтальянскай дыяцэзii Маччерата пачалося няспыннае ўшанаванне Найсвяцейшых дароў у кляштары “Corpus Domini”. Бiскуп Маччерата, монс. Клаўдзiо камментуе гэыю падзею наступным чынам: iснуе глыбокая повязь памiж Эўхарыстыяй, якая здзяйсняецца святаром, i святарскiм паклiканнем, народжаным ад Эўхарыстыi. Таму малiтва Пану аб тым, каб Ён паслаў працаўнiкоў на ўласную нiву, павiнна быць мэтай шляху Царквы i займаць прывялеяванае месца. У дыяцэзii Маччераты i раней была распаўсюджана практыка ўшанавання Найсвяцейшых дароў, у тым лiку ўсяму, што злучана з патрэбамi, паклiканнямi, жыццём i святасцю святароў. Бiскуп Клаўдзiо ўпэўнены, што святары безумоўна, атрымаюць карысць ад згаданай iнiцыятывы.







All the contents on this site are copyrighted ©.