2008-01-22 13:04:11

Дзяржсакратар Ватыкана к.Тарчізіо Бертоне збіраецца прыбыць у гэтым лютым на Кубу . Ён выказаў для СМІ пажаданне сустрэцца з Раўлем Кастро-Рус, які выконвае абавязкі прэзідэнта краіны.(Прыпомнім, што Раўль Кастро - ад дзесяцігоддзяў часты госць Беларусі, быўшы асабістым сябрам яшчэ кіраўніка Савецкай Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава)


Візіт кардынала Бертоне на Кубу, як ён сам расказаў журналістам, адзначвае 10-год апостальскага візіту Яна Паўла 2 да католікаў Карыбскага вострава.
Пасля рэвалюйцыі 1959 года католікі Кубы згубілі большасць сваіх святароў. якія былі выкінутыя з краіны.Многія дзесяцігоддзі на Кубе панаваў атэізм, забарона свабоды сумлення. Аднак візіт польскага Папы ў 1998 годзе, ягоная сустрэча з Фідэлем Кастрам сталіся важным крокам да лібералізацыі ў адносінах да веравызнанняў кубінцаў. Нават калі Царква дагэтуль не можа мець навучальныя ўстановы, свае СМІ, католікі зараз могуць свабодна наведваць касцёлы ў краіне камуністычнага рэжыму, якой працягвае заставацца Куба.







All the contents on this site are copyrighted ©.