2008-01-21 13:36:18

Чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай дактрыны Царквы.


444 Святы Пасад – цi Апостальскi Пасад – мае поўную мiжнародную суб’ектыўнасць як самастойная ўлада, якая ўдасканальвае ўласныя юрыдычныя дзеяннi. Яму належыць знешнi суверэнiтэт, якi прызнаны ў рамках мiжнароднай суполкi. Ён служыць адлюстраваннем унутрыцаркоўнага суверэнiтэта i адрознiваецца арганiзацыйнай еднасцю i незалежнасцю. Царква карыстаецца тымi юрыдычнымi працэдурамi, якiя аказваюцца неабходнымi цi цi карыснымi дзеля выканання яе мiсыi.
Мiжнародная дзейнасць Святога Пасада аб’ектыўна разгортваецца ў розных аспектах, сярод якiх: актыўнае i пасiўнае права на дыпламатычнае прадстаўнiцтва; здзяйсненне “ius contrahendi”, з заключэннем дамоў; удзел у мiжурадавых арганiзацыях, як, напрыклад, належных ад сiстэмы Аб’яднаных нацый; пасрэднiцкiя iнiцыятывы ў выпадку канфлiктаў. Праз падобную дзейнасць Царква iмкнецца далучыцца да мiжнароднай суполкi, бо яна не шукае карысцi для сябе, але жадае асягнуць агульнага дабра для ўсёй чалавечай сямьi. У гэтым кантэксте Святы Пасад будзе дзейнiчаць праз уласных дыпламатаў.
445 Дыпламатычная служба Святога Пасада, твор доўгага i сур’ёзнага вопыта, дзейнiчае не толькi дзеля “Libertas Ecclesiae” (Свабода Царквы), але i дзеля абароны i сцверджання чалавечай годнасцi, а таксама дзеля сацыяльнага парадка, заснаванага на аснове вартасцяў справядлiвасцi, iсцiны, свабоды ды любовi: “Па першаснаму праву, звязанаму з самой нашай духоўнай мiсiяй i якое абапiраецца на шматгадовае развiццё гiстарычных падзей, мы пасылаем ўласных легатаў да вышэйшых уладаў дзяржаў, у якiх прысутнiчае Каталiцкая Царква. Вiдавочна, што мэты Царквы i Дзяржавы палягаюць у розных галiнах, што абодвы яны – паўнацэнныя суполкi, значыць, маюць сродкi, i незалежны ў адпаведных галiнах дзейнасцi. Але верна i тое, што Царква, i дзяржава дзейнiчаюць на карысць аднаго i таго ж суб’екта – чалавека, якога Бог паклiкаў да вечнага збаўлення i памясцiў на зямлю, каб дазволiць яму, з дапамогай Божай ласкi, асягнуць гэтага збаўлення праз працу, што прыносiць дабрабыт у мiрным суiснаваннi з iншымi”. Дабрабыту людзей i чалавечых супольнасцяў адпавядае структуiраваны дыялог памiж Царквой i цывiльнымi ўладамi, якi выяўляецца ў тым лiку i ў заключэннi ўзаемных пагадненняў. Мэта гэтага дыялога – устанаўлiваць цi ўзмацняць узаемнае паразуменне i супрацоўнiцтва, а таксама супярэчыць цi дазваляць магчымыя канфлiкты, каб уносiць уклад у прагрэс кожнага народа i ўсяго чалавецтва ў справядлiвасцi i мiры.
IV. Мiжнароднае супрацоўнiцтва дзеля развiцця
а) Супольна працаваць, каб гарантаваць права на развiццё
446 Вырашэнне праблемы развiцця патрабуе супрацоўнiцтва памiж асобнымi палiтычнымi суполкамi: палiтычныя суполкi абумоўлiваюць адна iншую, i магчыма сцвердзiць, што кожная развiваецца, уносячы ўклад у развiццё iншых. Таму неабходна ўзаемнае паразуменне i супрацоўнiцтва памiж iмi”. Адставанне ў развiццi здаецца становiшчам, з якога немагчыма выйсцi, заледзьве не прысудам лёсу, калi мы ўбачым у iм не толькi плён памылковых чалавечых рашэнняў, але i вынiк працы “эканамiчных, фiнансавых i сацыяльных механiзмаў” i “структураў граха”, якiя перашкаджаюць паўнацэннаму развiццю людзей i народаў. Але ж гэтым цяжкасцям трэба супрацьставiцца з цвёрдай i ўпартай рашучасцю, бо развiццё – гэта не толькi пажаданне, але i права, якое, як любое права, прымушае да адказнасцi: “Сапраўды, супольна працаваць дзеля развiцця ўсяго чалавецтва i кожнага чалавека – ёсць абавязкам усiх у адносiнах да ўсiх; падобнае супрацоўнiцтва павiнна ахоплiваць адначасова ўсе чатыры бакi света: Усход i Захад, Поўнач i Поўдзень”. Па меркаванню Настаўнiцтва Царквы, права на развiццё заснавана на наступных прынцыпах: еднасць паходжання i агульнасць лёсу чалавечай сямьi; роўнасць усiх людзей i ўсiх грамадстваў, заснаваная на чалавечай годнасцi; агульнае прызначэнне зямных дабротаў; супольнасць зразумення развiцця; цэнтральнае становiшча чалавечай асобы; салiдарнасць.
447 Сацыяльная навука заахвочвае формы супрацоўнiцтва, здольныя вывесцi на мiжнародны рынак краiны, якiя маюць галечу i слабаразвiтыя: “Не так даўно лiчылася, што самыя бедныя краiны будуць развiвацца, калi аддзеляцца ад агульнага рынка свету, разлiчваючы толькi на ўласныя рэсурсы. Нядаўнi вопыт паказаў, што краiны, якiя iзалiзавалi сябе, мелi застой i рэгрэс, у той жа час пайшлi наперад тыя, што здолiлi ўключыцца ў супольную эканамiчную дзейнасць на мiжнародным узроўнi. Такiм чынам, бачна, што галоўная праблема – гэта ўсталяванне справядлiвага доступа да мiжнароднага рынка – доступа, заснаванага не на аднабаковым прынцыпе эксплуатацыi натуральных багаццяў, а на адпаведным выкарыстаннi чалавечых рэсурсаў”. Асноўныя прычыны беднасцi i адставання ў развiццi – гэта, акрамя немагчымасцi выхаду на мiжнародны рынак, недахоп адукацыi, адсутнасць харчовай бяспекi, структур i паслуг, недахоп мер, якiя гарантавалi б элементарную медычную дапамогу, недахоп вады да пiцця, карупцыя, няпэўнасць грамадскiх структур i самога палiтычнага жыцця. Iснуе сувязь памiж беднасцю i адсутнасцю ў шматлiкiх краiнах свабоды, магчымасцi праяўляць эканамiчную iнiцыятыву, дзяржаўнай адмiнiстрацыi, здольнай забяспечыць нармальную сiстэму адукацыi i iнфармацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.