2008-01-21 13:15:30

У Грузii знойдзены старажытны тэкст Эвангелля на армянскай мове.


Да ўнiкальнай калекцыi Нацыянальнага цэнтра рукапiсаў Грузii дадалося i армянскае Эвангельле, якое было выдана ў Венецыi i мае фрагменты старажытнага армянскага рукапiса. Кнiга ўтрымлiвае фрагмент прароцтва Iсайi i датуецца прыблiзна ў IX-X° стагоддзях.
Эвангелле суправаджаецца каментарыямi, якiя ўтрымлiваюць цiкавую iнфармацыю аб самой кнiзе i яе ўладальнiках. Па iм робiцца ясным, што кнiга захоўвалася ў сям’е царкоўнага служыцеля на гiстарычнай тэрыторыi Албанii. Як яна трапiла ў Грузiю – не вядома. Пасля вывучэння кнiга будзе рэстаўравана. Захоўвацца яна будзе ў фондзе ўсходнiх рукапiсаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.