2008-01-19 12:51:31

Выбраны 19 студзеня апаўдні ў ходзе ўрачыстай цырымоніі новы Генеральны настаяцель айцоў-езуітаў. Ім стаўся гішпанец айцец Адольфо Ніколас.


Выбару папярэднічалі 4 дні малітваў і абмену думкамі ( ў галоўным Доме курыі Ордэну блізка базілікі святога Пятра ў Рыме) між 217 манахамі Таварыства Езуса, якія сабраліся на выбары свайго кіраўніка з розных куткоў свету. Айцец Ніколас атрымаў перавагу пасля двухразовага галасавання. Прыбыў ён у Рым з Японіі, дзе служыў шмат гадоў. Ягоную біяграфію і іншыя матэрыялы аб новым кіраўніку Ордэну Езуітаў мы перададзім у панядзелак.







All the contents on this site are copyrighted ©.