2008-01-18 11:26:55

У Баку будзе асвячаны новы каталiцкi касцёл.


Урачыстае адкрыццё ў Баку каталiцкага касцёла Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi, назначанае на другую палову студзеня, будзе перанесена. Па словах параха мясцовага касцёла, а. Яна Чаплы, у блiжэйшы час будзе назначана новая дата адкрыцця. Для ўдзелу ва ўрачыстасцях у Баку прыедзе Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал Тарчызiо Бертоне. Пад час вiзiта ён сустрэнiцца з кiраўнiкамi розных рэлiгiй i хрысцiянскiх канфесiй.
У Баку пражываюць каля 400 католiкаў. Першапачаткова адкрыццё мясцовага каталiцкага храма было запланавана на кастрычнiк мiнулага года, а потым на сёлятнi студзень, але абодвы разы дата пераносiлася.







All the contents on this site are copyrighted ©.