2008-01-18 11:26:26

Старшыня Бiскупскай канфярэнцыi Германii падаў у адстаўку.


“Вялiкм падарункам, не толькi для Царквы нашай краiны, але i для хрысцiянскiх грамадаў i Цэркваў, якiя iснуюць на тэррыторыi ўсёй Германii”, - сказаў галава Эвангелiцкай немецкай Царквы Вольфган Хубер, характэрызуючы дзейнасць кардынала Карла Лехманна, якi вырашыў пакiнуць пасаду Старшынi Бiскупскай канфярэнцыi краiны. У сваiм лiсце да кардынала Хубер выказвае свой жаль з нагоды, таго, што кардынал Лехманн пакiдае сваю пасаду, але з вялiкай павагай ставiцца да матываў, якiя паслужылi для яго рашэння.
Хубер высока ацанiў экуменiчную дзейнасць монс. Лехманна на яго пасадзе, “якая ўзмоцнiла супрацоўнiцтва розных хрысцiянскiх Цэркваў”. Дух экуменiзма, якi ён прадстаўляў, павiнен працягваць сваё iснаванне”, зазначыў галава эвангелiстаў Германii.
Таксама i галава Грэцкай Праваслаўнай Царквы ў Германii, мiтрапалiт Аўгустiнос, зазначыў, што кардынал Лехманн зрабiў вельмi многа для справы экуменiзма, што ён быў надзейным партнёрам у гэтай галiне i шчырым сябрай праваслаўных. Мы задаволены, што ён застанецца бiскупам Майнца, бо маем неабходнасць у выкарыстаннi яго вопыта i ў яго радах”.
Старшыня Цантральнага камiтэта германскiх католiкаў, Ханс Яўхiм Мейер, падзякаваў кардынала Леманна за яго дзейнасць, заснаваную на ўзаемнай паваге, за яго вернасць прынцыпам i за гатоўнасць слухаць”.







All the contents on this site are copyrighted ©.