2008-01-17 12:49:07

Улада праўды - толькі ёю павінна кіравацца кожная навучальная ўстанова.


RealAudioMP3 З прычыны пратэстаў некаторых выкладчыкаў і студэнтаў Бэнэдыкт 16
адклікаў свой візіт у рымскім унівэрсытэце “Ля Сапенца”.
У сераду 16-га студзеня Ватыкан падаў да публічнага ведама поўны тэкст прамовы Папы, якую ён меў сказаць на адкрыцьцё акадэмічнага году ў рымскім унівэрсытэце “Ля Сапьенца”
У прамове Сьвяцейшы Айцец кладзе націск на “сьвецкасьць” і “аўтаномію” рымскага ўнівэрсытэту ды падкрэсьлівае, што ўстанова мае быць свабоднай “ад ўплыву палітычных і царкоўных уладаў”. Адначасна Папа робіць заклік да таго, каб розум “не быў глухім на вялікае пасланьне хрысьціянскае веры” і каб не страціў “адвагі ў імкненьні да праўды”. Далей Сьвяцейшы Айцец падкрэсьлівае, што унівэрсытэт “Ля Сапенца” быў калісьці папскім унівэрсытэтам. “Сёньня, дадае, ёсьць сьвецкім унівэрсытэтам, які мае сваю аўтаномію, якая была заўсёды часткаю натуры гэтае навуковае ўстановы і мусіць быць заўсёды спалучанаю з толькі адной ўладаю праўды. Далей Папа зьвяртае ўвагу на тое, што “нават калі розныя рэчы, сказаныя тэалогамі на працягу гісторыі ці таксама ажыцьцёўленыя царкоўнымі ўладамі аказаліся фальшывымі дык і сёньня ўводзяць нас у заклапочанасьць, не можна замыкацца “на тое, што рэлігіі, асабліва хрысьціянская вера выпрацавалі і ахвяравалі чалавецтву як падарожныя ўказальнікі”.
“Што Папа можа зрабіць або сказаць ва ўнівэрсытэце?”- запытваецца Бэнэдыкт 16. Затым сам адказвае: “з цэлаю ўпэўненасьцю не павінен намагацца накідаць іншым у аўтарытарны спосаб веры, якая можа быць выпакутаваная толькі ў свабодзе. Заданьнем ёсьць разбуджаць уражлівасьць на праўду і заахвочваць заўсёды розум, каб шукаў праўды, дабра, Бога”.








All the contents on this site are copyrighted ©.