2008-01-16 13:16:37

Адкліканы візіт Папы Бэнэдыкта 16 ў Рымскі Унівэрсытэт "Ля Сапенца"



У чацьвер 17-га студзеня быў у праграме візіт Сьвяцейшага Айца ў гэтую найбольшую навучальную установу ў Эўропе. У сувязі з пратэстам групы выкладчыкаў і студэнтаў гэтага Унівэрсытэту вырашана, што Папа не адведае яго. Паінфармавала аб гэтым 15-га студзеня Ватыканскае Прэсавае Бюро. “Тым ня менш Сьвяцейшы Айцец перашле тэкст сваей прамовы прадбачанай з нагоды візіту”- чытаем ў камунікаце.
Рэктар Унівэрсытэту, які запрасіў Папу на інаўгурацыю новага 705-га акадэмічнага году гэтае ўстановы, атрымаў ліст з пратэстам 67-і навукоўцаў і дасьледчыкаў . “Гэта маленькая меншасьць на чатыры з паловаю тысяч навукоўцаў, што працуюць на гэтым рымскім унівэрсытэце”- сказаў прафэсар Рэнато Гуарыні. Прыпомніў таксама, што Бэнэдыкт 16 гэта чалавек вялікае культуры, які нясе пасланьне міру.
Італьянскія масс-мэдыя з ганьбай гавораць аб сітуацыі закідаюць малой групе выкладчыкаў і студэнтаў унівэрсытэту “Ля Сапенца” блізарукасьць і недахоп культуры ды адкрыцьця на дыялог.
Італьянскі віцэ-прэм”ер Францчэско Рутэльлі акрэсьліў як абсурднае і не да прыняцьця жаданьне не дазволіць Папе прамовіць на гэтым Унівэрсытэце заснаваным, 7-м стагоддзяў таму назад ягоным папярэднікам, Папам Баніфацым VIII. Прыпомніў, апрча таго, што Бэнэдыкт 16 ёсьць паўсюдна прызнаваным інтэлектуалам. На працягу многіх гадоў быў прафэсарам вядомых нямецкіх унівэрсытэтаў.
Яшчэ прыпомнім, што ў 1964-м годзе рымскі дзяржаўны унівэрсытэт “Ля Сапенца” адведаў Павал VI, а затым у 1991-м годзе Папа Ян Павал ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.