2008-01-16 13:06:09

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 16-га студзеня


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта другая сустрэча Бэнэдыкта 16-га з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў сьвету. У сёньняшнім навучаньні Сьвяцейшы Айцец працягваў цыкл катахэзаў прысьвечаных Айцам Царквы. Менавіта гаварыў зноў пра Сьвятога Аўгустына, выдатнага біскупа Гіппоны, доктара Касьцёла, які апошнія гады свайго жыцьця прысьвяціў роздумам і вывучэньню Сьвятога Пісаньня. Дакончыў тады шэраг важных кніг, камэнтарыяў і пісьмаў.
RealAudioMP3
Выказваў памылкі гэрэтыкаў, хадайнічаў за мір у паўночнай Афрыцы.
Біёграфы апісваюць унутраны развыў Аўгустына- сказаў Папа- ў абліччы акружанай вандаламі ў 430-м годзе Гіппоны ды ягоны духоўны боль над узятымі ў палон, расьцярушанымі, перасьледаванымі за веру ды над забітымі. Узмацоўваў жыхароў Гіппоны навучаючы аб Божым Правідзе. Аўгустын прыпамінаў, сказаў далей ў сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец, што ў абліччы сьвету, які старэе Эвангэльле заўсёды актуальнае, новае а Хрыстос малады. Заахвочваў біскупаў і сьвятароў, каб міма пагрозаў наездаў, няволі, аставаліся з вернымі, не пазбаўляючы іх сьвятой паслугі. Аблога біскупскага гораду- зноў сказаў Папа да вернікаў- зыйшлася са сьмерцю Сьвятога. Сьвядомы сваёй хваробы і блізкай сьмерці, апошнія дні перажываў у самотнасьці, аддаючыся малітве, чытаючы Пакутныя Псальмы, якім шмат разоў даваў камэнтарый і адгаворваў з народам. Памёр Аўгустын 28-га жніўня 430-га году. Яго астанкі перавезена ў Сардынію а затым каля 725-га году ў Павію, дзе спачываюць і па сёньня.
Пакінуў па сабе- сказаў на заканчэньне сваёй сёньняшянй катахэзы Папа- многа душпастырскіх ініцыятываў ды вялікую спадчыну пісьмаў, якія і па сёньня зьяўляюцца інспірацыяю для шуканьня дарог разьвіцьця Касьцёла і духоўнасьці.



На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.