2008-01-15 15:18:09

У сусветным свецкім друку працягваецца каментаванне і спасылкі на прамову Папы Бенедыкта 16 на Калядным прыёме для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры горадзе-дзяржаве Ватыкан. Як голас сумлення чалавецтва, узвышае Папа Рымскі сваё слова ў балючых праблемах сённяшнягя дня для абароны ўсяе сусветнае сям'і.


"Права станецца дзейснаю сілай толькі ў выпадку, калі будзе ўкарэненае ў натуральным праве, дадзеным Стварыцелем",- так падвынікоўвае думку кіраўніка каталіцкае Царквы свецкі прафесар палітычнай філасофіі Венецыянскага універсітэта Вікторіо Посэнці, робячы агляд розгаласу закліку Папы да прадстаўнікоў розных краін пры Святым Пасадзе.Філосаф падкрэслівае яго значнасць для ўказвання трывалага фундаменту ўсіх галін права, уключаючы міжнароднае. Сёння гэта тычыцца нават асноўных праблем біяэтыкі і наогул навукі. Дыпламатыя ў пэўным сэнсе ёсць мастацтвам надзеі, дык і для яе - на ўсіх узроўнях - ад міжнароднага да сямейнага - актуальнымі ёсць навучанні энцыклікі" Spe Salvi" . Неабходна прыслухацца і да закліку Папы быць асцярожнымі з тэмаю бяспекі ды ўсімі магчымасцямі перашкаджаць тэрарыстам доступ да зброі масавага знішчэння.(The Canadian Press).
Газета "Herald Tribune " асабліва спыняецца на закліку Папы да міра ў Кеніі, каб усе моцныя свету прыклалі намаганні ў гэтым кірунку. Агенства друку Кувейта "KUNA " падкрэслівае нязгоду Папы з частковым ці аднабаковым вырашэннем Блізкаўсходнега крызісу. Па цэлым свеце таксама газеты цытуюць канкрэтныя пункты выказванняў Бенедыкта 16 адносна Блізкага Усходу. Амерыканскія і канадскія прэсавыя агенствы спыняюцца больш на закліку Папы не дапускціць, каб разнастайныя сёння сродкі масавага знішчэння аказаліся ў руках крымінальных структур. Каталіцкі друк Францыі падкрэслівае думку аб важнейшым тэзісе - маральнасці ў навуцы, святасці чалавечага жыцця, этыцы. Гішпанскія газеты вылучаюць зварот Папы да ізраілітаў і палестынаў следаваць пагадненням, асягнутым у Анаполісе.
Генеральны дырэктар Хрысціянскай федэрацыі дабраахвотнікаў Серджо Марэллі , выступаючы перад мікрафонамі радыё, бярэ за аснову ідэю аб неабходнасці ствараць стыль паводзінаў у кірунку міралюбства і ненасілля. Сціплы, "парядачны" лад жыцця на ўсіх узроўных, ад сям'і да міжнародных адносінаў неабходны для стварэння мірнага жыцця на Зямлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.