2008-01-14 13:49:59

Галоўны храм католiкаў свету ўмяшчае да 10 тысяч асобаў.


Колькасць пiлiгрымаў у ватыканскай базылiцы змяняецца ў адпаведнасцi з перыядам года. У сярэднiм яе наведваюць у дзень ад 15 да 20 тысяч чалавек; 8 – 10 тысяч наведваюць магiлу св.Пятра, якая знаходзiцца пад галоўным алтаром базылiкi. Часам колькасць наведвальнiкаў базылiкi асягае 30 тысяч у дзень. Найбольшы лiк пiлiгрымаў прыпадае на Пасхальны перыяд. Не ўсе ведаюць, што пад базылiкай знаходзiцца старажытны некропаль. Там усталяваны спецыяльныя клiматызатары, якiя дазваляюць захоўваць старажытныя могiлкi. Уваход туды абмежаваны. У год гэты некропаль могуць наведаць не болей за 55 тысяч асобаў.
Базылiка ўмяшчае каля 10 тысяч стоячых на нагах чалавек. Мармуровая падлога галоўнага каталiцкага храма свету складае каля 2 гектараў i 200 метраў. Адзiн гектар пакрыты мазаiкай, i яшчэ тры ляпнымi аздобамi.







All the contents on this site are copyrighted ©.