Ватыкан: традыцыйны хрост на заканьчэньне пэрыяду Божага Нараджэньня
Сьвятам жыцьця і сям”і была Сьвятая Імша адслужана ў Сыкстынскай Капліцы ў нядзелю
раніцай 13-га студзеня. У часе яе Папа Бэнэдыкт 16 ахрысьціў 13-а дзяцей ватыканскіх
работнікаў: менавіта 8-а дзяўчынак і 5-х хлопчыкаў. Сямейны характар Літургіі падкрэсьліла
дзейнае ўключэньне ў яе сем”яў нова-ахрышчаных дзяцей: менавіта эўхарыстычныя дары
несьлі многія сямейнікі а чытаньні ды малітоўныя намеры верных даручана бацькам і
хросным. Сакрамант Хросту, які быў адпраўлены менавіта ў Нядзелю Гасподняга Хросту,
Папа назваў адным з найбольш вымоўных момантаў веры. Цераз літургічныя знакі можна
заўважыць ў Хросьце таямніцу чалавечага жыцьця, якое ёсьць плодам бацькоўскае любові
ды Божага жыцьця, што падараванае нам у сакраманце. Так як усё, што пачынаецца на
зямлі, няўхільна накіроўваецца да свайго канца, так новае жыцьцё атрыманае ў часе
Хросту робіць нас здольнымі да асабістых адносін са Стварыцелем ды адкрывае нас на
вечнасьць- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец. Вось, дарагія
браты, таямніца Хросту: Бог захацеў нас збавіць, зыходзячы ў прорву ( бездань) сьмерці,
каб кожны чалавек, нават упаўшы так нізка, што неба ўжо не бачыць, змог адшукаць Божую
руку, злапацца за яе ды выйсьці з цемры да сьвятла, для якога створаны- сказаў Бэнэдыкт
16-ы. Усе мы адчуваем, усе ўнутрана прадчуваем, што нашае існаваньне ёсьць жаданьнем
жыцьця, поўнага сваёй поўні, збаўленьня. Гэтую поўню жыцьця мы атрымліваем у часе
Хросту.