2008-01-14 14:02:14

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у Нядзелю Гасподняга Хросту


Нядзеля Гасподняга Хросту заканчывае ў рыма-каталіцкай Царкве літургічны пэрыяд Божага Нараджэньня. Пасьля каля 30-ці гадовага скрытага жыцьця Ісус абьявіўся як Хрыстос і Мэсыя. Эвангэльскае паданьне сьведчыць, што гэтае здарэньне суправаджалі знакі прысутнасьці Бога Айца і Духа Сьвятога. Адгаворваючы з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, малітву “Анёл Гасподні”, Бэнэдыкт 16 падкрэсьліў, што глыбокі сэнс Хросту Ісуса праявіўся толькі ў Яго сьмерці і ўваскрасеньні
RealAudioMP3
Даючыся Яну ахрысьціць Яго разам з грэшнікамі, Ісус пачаў браць на сябе цяжар правінаў усяго чалавецтва, быццам-бы Божае Ягня, якое “нішчыць” грахі сьвету. Гэтую працу дакончыў Ён на крыжы, калі таксама ( як сьведчыць Эвангэліст Лука) прыняў свой хрост. Сапраўды, паміраючы Ісус “занурыўся” ў любові Айца і паслаў Духа Сьвятога, каб веруючыя ў Яго змаглі адрадзіцца з гэтае нявычэрпнае крыніцы новага і вечнага жыцьця. Уся місія Хрыста- сказаў Папа ў сваёй прамове да вернікаў- зьмяшчаецца ў тым, каб хрысьціць нас у Духу Сьвятым, каб вызваліць нас з няволі сьмерці ды “адкрыць нам неба”, значыць доступ да сапраўднага і поўнага жыцьця, якое будзе “пастаянным занурэньнем ў глыбіню існаваньня, калі нас будзе ахопліваць радасьць”.
На заканчэньне сваёй прамовы Папа заахвоціў вернікаў да малітвы, каб усе хрысьціяне што-раз лепш разумелі дар Хросту, а жывучы ім, давалі згоднае сьведчаньне любові Бога.








All the contents on this site are copyrighted ©.