2008-01-12 09:54:37

11 студзеня Папа Бенедыкт 16 сустрэўся з работнікамі Ватыканскай Інспекцыі па БЯСПЕЦЫ. У чарговы раз заклікаў да дбайнасці і падзякваў за пільную працу.
Aдпраўлена Тэлеграма Папы Бэнэдыкта 16 да хрысьціян Іраку


“Тэррарыстычныя атакі на хрысьціян закранаюць таксама ў цэлы ірацкі народ”- чытаем у тэлеграме, якую кардынал Бэртонэ ад імя Папы накіраваў пасьля сэрыі замахаў на хрысьціянскія будынкі ў Багдадзе, Мосулю і Кіркуку. Ватыканскі Дзяржаўны Сакратар запэўнівае аб салідарнасьці і духоўнай блізкасьці Сьвяцейшага Айца да хрысьціян Іраку. “Папа заклікае віноўнікаў атакі, каб спынілі насільле, якое спрычыніла так многа цярпеньняў сярод цывільнага насельніцтва,”- чытаем у тэлеграме. Бэнэдыкт 16 таксама заахвочвае ўлады Іраку, каб працягвалі намаганьні ў карысьць мірнае развязкі канфлікту на дарозе перагавораў.
Замахі на хрысьціян асудзілі таксама многія музульмане.








All the contents on this site are copyrighted ©.