2008-01-11 14:25:02

Айцец Федэрік Ламбардзі, дырэктар Радыё Ватыкана і кіраўнік Ватыканскай прэсавай службы выступіў з каментарыем адносна паслання бенедыкта 16 да Дня міра, спыніўшыся, у праватнасці , на экалагічным аспкце. Папа занепакоены тым\\. што людзі займаюцца неапраўданым разрабаваннем багаццяў, дадзеных Богам.


Зямля - агульны дом людзей. Дык яны павіннны адчуваць гэта з адказнасцю. "да нядаўняга часу, - зазначае а. Ламбардзі, - здавалася, што праблемай навакольнага асяроддзя займаліся багатыя краіны...Рэгуляваць і абмяжоўваць развіццё было, здавалася, іх прывілеяй, што давала магчымасць трымаць слабых у іх становішчы падпарадкаванасці...Цяпер жа учашчаныя прыродныя катастрофы, якія ўзалежнены ад нераўнавагі карыстання навакольным асяроддзем, усё больш жорстка б'е бізунамі тых, хто мае меньш сродкаў для абароны. Дык узрастае ўсведамленне яшчэ большага збяднення самых слабых краін. Яктаксама і страх за будучыню экалагічнай ураўнаважанасці. Дык Папа,- працягвае айцец Ламбардзі,- дасылае моцны заклік да салідарнасці і маральнасці у гэтай сферы на аснове прызнавання універсальнасці даброў для стварэння,.. заклік да падвышэння сур'ёзнасці навуковых даследванняў менавіта гэтых праблем. Для гэтага неабходна. натуральна, ставацца мудрымі, што даст магчымасць стварыць мадэлі так званага "устойлівага развіцця" і неабходнага ўрэгулявання энергетычных рэсурсаў планеты." " Навакольнае асяроддзе ,- як падкрэслівае Папа Бенедыкт 16 у пасланні,-- даверанае чалавеку для таго, каб ён яго зберагаў і вольна акультурваў з адказнасцю, трымаючы за крытэрый дабро для ўсіх".








All the contents on this site are copyrighted ©.