2008-01-10 14:32:08

У Бяльгійскім мястэчку Банньё (блізка Льежу) 75 гадоў таму назад адбыліся З'яўленні Найсвятой Дзевы Марыі. Святкаванне з такой нагоды плануюцца 15 студзеня.


Дзяўчынцы Марьетт у заснежаным садку беднай хаткі яе бацькоў упершыню з'явілася Мадонна.Як гэта бывала ўжо у Фатыме і Лурдзе раней, так і ў 1933 годзе Багамаці працягвала з'яўляцца 11-цігадовай Марьецце і ўказаў на мясцовую крыніцу як ваду, што належыць усім народам і, асабліва, хворым людзям. У тым жа годзе пачаліся аздараўленні ля крыніцы ў Банньё. Афіцыйна з'яўленні найсвяцейшай Панны Марыі прызнаў адразу біскуп Льежу монсіньёр Керкоўс. Ад 1949 году распачаліся пілігрымкі да створанага тут Санктуарыя.
З нагоды 75-гадовага юбілею сучасны біскуп Льежу монс. Жустэн накіраваў зварот да вернікаў, кажучы: "У Баньё Панна бедных Марыя дае ўсім адкрыццё дабрадзейнасці беднасці і запрашае хрысціянаў быць сапраўды Царквою братэрства, дзе кожны мае годнасць і можа асалоджвацца Боскаю радасцю, працуючы і даючы дапамогу галечным."








All the contents on this site are copyrighted ©.