2008-01-10 14:10:35

Апостальскi нунцый у Маскве сустрэўся з Патрыярхам Алексiям II°.


Апостальскi нунцый у Расii, арцыбiскуп Антонiо Меннiнi, сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскiм i ўсёй Русi Алексiям II°. Спатканне адбылося пасля ўрачыстай лiтургii, якую адслужыў галава РПЦ МП на Божае Нараджэнне па Юлiянскаму календару 7 студзеня ў храме Хрыста Збавiцеля. Пад час сустрэчы прадстаўнiк Ватыкана прадставiў Алексiю II° новага каталiцкага арцыбiскупа ў Маскве Паоло Пеццi.
“Патрыярх жэстам запрасiў мяне i новага арцыбiскупа падыйсцi да яго, - сказаў Апостальскi нунцый, - Мы цалавалi крыж, якi ён трымаў у руках i якiм бласлаўляў народ. Потым Патрыярх, звяртаючыся да новага арцыбiскупа, якога я яму прадставiў, сказаў а сваёй гатоўнасцi да хуткай сустрэчы з iм, не толькi дзеля таго, каб лепей пазнаёмiцца, але каб разам абмеркаваць агульныя пастырскiя праблемы на карысць маскоўскага рэгiёна. Ён падкрэслiў гэты элемент i зазначыў, што “вернiкi, якiя жывуць у маскоўскiм рэгiёне, даручаныя як маяму, так i Вашаму пастырскаму клопату”, i з гэтай нагоды мы павiнны працаваць разам, супрацоўнiчаць. “Потым, - працягнуў свой аповяд Апостальскi нунцый, - Патрыярх папрасiў перадаць самыя цёплыя пажаданнi Свяцейшаму Айцу i дадаў, што яго пачуццi , як i пачуццi РПЦ, - гэта пачуццi глыбокай павагi i братства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.