Pазнастайныя захапленні - спартыўныя, культурныя і майстровыя - англійскіх святароў
занатаваныя ў сёлятнім календары. Героем кожнай старонкі па 12 месяцах з'яўляецца
святар.
Адчыняе год на студзеньскай старонцы фатаграфія ксяндза Пэта Ўола з брытанскага горада
Брэмлі, які засняты ў часе гульні ў бейсбол. Амерыканскага паходжання святар стаўся
запачаткавальнікам мясцовай маладзёвай каманды па гэтым, ня вельмі папулярным у Англіі,
спорце. наступныя старонкі прысвечаныя іншым 11 святарам, якія таксама расказваюць
пра свае хоббі і як яны іх рэалізуюць. Сярод захапленняў - разьба па дрэве, чытанне,
розныя віды спорта. Расказваюць святары і пра тое, што іх прывяло да служэння Божаму
народу, як вырашылі адмовіцца свецкага жыцця. галоўнай задачай стваральнікі календара
паставілі паказ шырокаму чытачу асоб людзей. якія пакліканыя да святасці ў наймацнейшы
спосаб. Гэта - звычайныя людзі, ім не чужыя чалавечыя захапленні толькі адказнасць
за жыццёвыя выбары яшчэ больш высокая. Дыяцэзія Лідса вырашыла выдаць такі каляндар.
каб паспрыяць маладым людзям не адгортвацца ад святарскага паклікання і даць зразумець,
што і святары маюць свае захапленні, вольны час, сяброў. Цяпер брытанскія католікі
адчуваюць вялікі недахоп святароў. Біскуп Лідса Эндрю Рош пракаментаваў выданне так:"святары
не ствараюцца з ніадкуль. Яны растуць у звычайных сем'ях, маюць юнацкія мары р памкненні,
як і ўсе маладыя. У іх ёсць клопаты і страхі. Але, ня гледзячы ні на што. яны аддаюцца
служэнню Царкве." Сабраныя ад продажу календароў грошы - кожны кантуе каля 5 фунтаў
стэрлінгаў - пойдуць на падтрымку дыяцазальнага маладзёвага цэнтра.