2008-01-09 14:25:37

Канстантынопальскi Патрыярх наведае Рым.


Папская рада да спраў еднасцi хрысцiянаў падцвердзiла, што 6 сакавiка Свяцейшы Айцец прыйме на аўдыенцыi Канстантынопальскага Патрыярха Барталамея I°, якi прыедзе ў Рым на пачатку сакавiка, каб прыняць удзел у святкаваннях 90-й гадавiны заснавання Папскага Усходняга iнстытута. У кастрычнiку 1917 года Бенедыкт XV° заснаваў сваiм дэкрэтам гэтую славутую навучальную ўстанову, якой ужо на працягу 85 гадоў кiруюць айцы-езуiты. Апошнiя падзеi на Блiзкiм Усходзе паказалi неабходнасць вывучэння праблем гэтага рэгiёна, што прывяло да павялiчэння колькасцi навучэнцаў згаданага iнстытута. Зараз у iм праходзяць навучанне 500 чалавек, але прадугледжваецца павялiчэнне iх лiку. Усяго згаданую навучальную ўстанову скончылi прыблiзна 6.500 асобаў, сярод якiх i Канстантынопальскi Патрыярх Барталамей I°, якi абаранiў у iм доктарскую дысэртацыю.
6 снежня мiнулага года Свяцейшы Айцец спаткаўся з выкладчыкамi i навучэнцамi Усходняга iнстытута. Пры гэтым ён зазначыў, што навучaнне ў iм спрыяе справе экуменiзма, бо лепшае веданне мудрасцi хрысцiянскага Усхода “узбагачае ўсiх”.







All the contents on this site are copyrighted ©.