Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта другая сустрэча Бэнэдыкта 16-га
з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з многіх куткоў
сьвету. У сёньняшнім навучаньні Сьвяцейшы Айцец вярнуўся да катахэзаў прысьвечаных
Айцам Царквы. Менавіта гаварыў пра Сьвятога Аўгустына Нарадзіўся ён
у Тагасьце ( сёньняшні Алжыр), ў паўночна-афрыканскай рымскай правінцыі Нумідыя, 13-га
лістапада 354-м году. Ягоны бацька Патрыцый быў паганінам, затым катэхумэнам.
Маці Моніка была рупліваю хрысьціянкаю. Малады Аўгустын- працягваў Папа- адыйшоў
ад веры, якой навучала яго маці. Пазьней аднак пад уплывам твораў Арынцыюша Цыцэрона
пачаў дарогу шуканьня праўды. З пачатку далучыўся да маніхейцаў, якіх вера яму здавалася
быць вельмі рыгарыстычнаю і рацыянальнаю. Адыйшоў ад іх не знайшоўшы адказу на
пытаньні, якія сабе задаваў. У гэтым часе – працягваў Сьвяцейшы Айцец – жыў у верным
саюзе з нейкаю жанчынаю, якая нарадзіла яму сына Адэодата. Потым перанесьліся яны
жыць з Картагены ў Рым а затым у Мілан. Тут Аўгустын сустрэў біскупа Амброзія, надзвычайнага
прапаведніка і пастыра. Слухаючы яго прамоваў Аўгустын хутка пераканаўся, што алегарычнае
чытаньне Бібліі і нэаплатонская філязофія даюць адказ на ягоныя пытаньні. Гэта давяло
яго да наверненьня на хрысьціянства. Маючы 32-а гады прыняў хрост з рук Амброзія.
Вырашыў вярнуўцца ў Афрыку. У Гіппоне заснаваў супольнасьць аб манашым характары.
Прыняў сьвятарскія сьвядчыны і ў канцы стаў біскупам гэтага гораду. Выконваючы
сваю паслугу – сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Бэнэдыкт 16—працягваў вывучаць
Сьвятое Пісаньне і філязофію. Напісаў многа твораў аб фундамэнтальным значэньні
для разьвіцьця хрысьціянскае тэалогіі і філазофіі. Памёр 28-га жніўня 430-га году.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых,
моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.