2008-01-09 14:29:05

Iракскiя хрысцiяне не губляюць надзею на будучыню.


Бомбы не стрымаюць хрысцiянаў. Нягледзячы на напады ранiцай 6 студзеня, Грэка-праваслаўная царква iмя св. Рыгора, якая знаходзiцца ў Багдадзе, у той самы дзень была поўная вернiкаў пасля абеду. Яны сабралiся на лiтургiю, якую ўзначалiў а. Янан Якуб. Гэта ясны знак рашучасцi iракскiх хрысцiянаў супрацьставiцца тым, што жадаюць выгнаць iх з краiны. Але ў Багдадзе i Масуле адчуваецца напружанасць сярод хрысцiянаў. Iншая атмасфера пануе сярод хрысцiянаў Кiркука, дзе не так даўно была адкрыта новая канфярэнц-зала мясцовай халдэйскай дыяцэзii. Цэрымонiю ўзначалiў арцыбiскуп на пакоi монс. Андрэас Сана, у прысутнасцi сучаснага галавы дыяцэзii арцыбiскупа Луi Сако.
Зала зроблена ў сучаснай манеры i аздоблена ўсiм неабходным з тэхналагiчнага пункту гледжання. У ёй будуць праводзiцца розныя спатканнi, семiнары i канфярэнцыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.