2008-01-07 10:33:18

У Львове прайшло шэсце на Сусветны дзень мiру.


Па блаславенству архiепiскапа Львоўскага Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы ўладыкi Iгара 1-га студзеня адбылося шэсце пад назвай “Мiр на ўсiх землях”. Мэта мерапрыемства – падтрымаць высiлкi за мiр i малiтва за краiны, якiя сёння пакутуюць ад войнаў i тэрарызма.
Арганiзатарам шэсця была грамада св. Эўгiдыя, якая была заснавана ў Рыме 1968 годзе. Сёння яна аб’ядноўвае некалькi дзясяткаў тысяч свецкiх вернiкаў у розных краiнах свету.
На пачатку Новага года, з нагоды 41 Сусветнага дня мiра, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° звярнуўся з адпаведным Пасланнем, у якiм перадаў людзям пажаданне жыць у мiры. У iм, у прыватнасцi, Папа зазначыў: “Сёння чалавецтва, на жаль, перажывае вялiкiя падзеi i вострыя канфлiкты, наступствы якiх выявяцца ў будучынi… Працягваюцца шматлiкiя грамадзянскiя войны на Афрыканскiм кантынэнце, хаця ж ужо немала краiнаў там зрабiлi канкрэтныя крокi ў галiне свабоды i дэмакратыi. Блiзкi ўсход застаецца арэнай канфлiктаў i замахаў, якiя ўплываюць i на суседнiя краiны i рэгiёны, пагражаюць уцягнуць таксама i iх у спiраль насiлля. Трэба адзначыць павялiчэнне колькасцi краiнаў, якiя ўцягнуты ў гонку ўзбраення… У такiя цяжкiя часы ў сапраўднасцi неабходна мабiлiзацыя высiлкаў усiх людзей добрай волi, каб асягнуць канкрэтнай дамоўленасцi, накiраванай на эфектыўнае раззбраенне, перад усiм у галiне ядэрнай зброi”, - адзначыў Свяцейшы Айцец.
На прыканцы свайго звароту да вернiкаў Свяцейшы Айцец заклiкаў iх “няспынна малiцца да Езуса аб вялiкiм дары мiра”.







All the contents on this site are copyrighted ©.