2008-01-07 10:34:08

"Amnesty international" заклiкае спынiць смяротныя пакараннi ў Кiтаi.


Мiжнародная праваабарончая арганiзацыя “Amnesty international” паведамiла аб павялiчэннi ўжытку атрутных iн’екцый у якасцi сродка выканання смяротных пакаранняў у Кiтаi i звярнулася да ўраду краiны з просьбай адмянiць смяротнае пакаранне ў блiжэйшы час. “Гэта заява злучана не толькi з прынятым некалькi тыдняў таму рашэннем ААН аб увядзеннi мараторыя на смяротныя пакараннi, - заявiла спадарыня Данiэла Карбонi з Iтальянскага аддзялення згаданай арганiзацыi, - але злучана таксама з тым, што падобныя пакараннi супярэчаць духу Алiмпiйскiх гульняў. Няма нiчога годнага цi чалавечнага ў тым факте, што дзяржава забiвае i не важна ў якi спосаб”. “Год таму, - гаворыцца ў згаданай заяве, - Вышейшы народны суд Кiтая аднавiў сваё права на перагляд падобных прыгавораў. Гэта рашэнне можа прывесцi да паменшання лiку смяротных пакаранняў”, - лiчыць спадарыня Карбонi.
Нягледзячы на гэта, адсутнасць пэўнай iнфармацыi ў гэтай праблеме перашкаджае ацэнкi сапраўднаму стану рэчаў. Напярэдаднi Алiмпiйскiх гульняў, якiя пройдуць у Кiтаi, “Amnesty international” просiць урад краiны, сярод iншых просьбаў, што тычацца праў чалавека, “значна зменьшыць колькасць смяротных пакаранняў у якасцi першага крока на шляху iх поўнай адмены”.







All the contents on this site are copyrighted ©.