2008-01-05 12:25:46

Папа Бенедыкт 16 наведаў Дом сясцёр Кангрэгацыі маці Тэрэзы з Калькуты "Дар Марыі".


RealAudioMP3 8 манашак штодня ў гэтым доме , што ў мурах Ватыкану, угошваюць абедам з сотню абяздоленых, да таго ж даюць дах 50-ці жанчынам. Папа Бенедыкт 16 паеў разам з гасцямі сталоўкі, як рабіў яшчэ будучы кардыналам Язэпам Ратцынгерам, што відаць на фатаграфіі разам з Блаславёнай маці Тэрэзай. Едакі бясплатных сталовак - людзі з самых розных народаў.Нажаль, завітваюць сюды і нашы, па большасці, маладыя жанчыны, якіх ветрам эміграцыі занесла ў Італію. Сёстры расказалі журналістам пасля гэтае падзеі, што яны не гатавалі анічога спецыяльнага.Толькі быў традыцыйны калядны пірог панетон, які ў гэтыя святочныя дні упрыгожвае ўсе сталы Італіі. 8 гаспадынь Дома "Дар Марыі" папрасілі Папу Бенедыкта паблаславіць установу, што ён зрабіў на развітанне. Наогул у Кангрэгацыі сясцёр міласэрднасці, заснаванай маці Тэрэзай з Калькуты , па цэлым свеце моліцца і працуе больш за 5 тысяч дзяўчат і жанчын. Гэта прадстаўніцы 90 нацый. Ім дапамагаюць свецкія каталіцкія добраахвотнікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.