Вельмі актыўна і з вялікай надзеяй адзначаюць хрысціяне Іраку Растово Хрыстовае.
Храмы ў гэтыя дні наведваюць не толькі яны, але і прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій
пакутнай краіны "чорнага золата".
Дзяржава і яе заходнія памагатыя арганізавалі ўзмоцненыя пікеты для трывалай бяспекі
хрысціянаў і ўсіх, хто пажадаў адзначаць хрысціянскія святы на рагу Новага году. Вернікі
прыходзяць цэлымі сем'ямі, з сябрамі і роднымі. Натуральна , паспрыяла і тое, што
ўпершыню іракскі ўрад аб'явіў калядныя святы выхаднымі днямі. Наогул жа апошнім часам
у сувязі з палітычнымі трагедыямі гэтай краіны прадстаўнікі розных хрысціянскіх намінацый
пакідалі Ірак. Яны ўцякалі ад пераследу ў заходнія і суседнія краіны, Курдыстан,Ярданію,
Сірыю. Каталіцкая грамада, напрыклад, за апошнія гады скарацілася на паўмільёна чалавек.
А Як расказаў журналістам Патрыярх Асірыйскай Царквыс Ірака Мар Дзінка 4, толькі
ў багдадзе было захоплена больш за 10 хрысціянскіх святаслужыцеляў з мэтай атрымаць
выкуп. Хрысціяне ставаліся часта ахвярамі вымагацеляў,іх рабавалі. спаганялі з уласных
дамоў, падзвяргалі розным здзекам"Бывала,што затрымлівалі сотні людзей і прымушалі
прыняць Іслам. Аднойчы 1000 чалавек уцякла за мяжу адначасова дзеля рэлігійнага гвалту.
Многія старажытныя хрмаы парушаныя. Афіцыйная палітыка папярэдніх уладаў не дазваляла
хрысціянам свабодна вызнаваць веру.