2008-01-03 15:16:11

Разам з Папам Бенедыктам 16 і Ўсяленскі Патрыярх Барталамей 2 аб'явіў 2008 год прысвечаным апосталу Паўлу.


Канстантынопальскі праваслаўны Патрыярх у дзень, калі хрысціянскія Цэрквы, што жывуць па новым, грыгарыянскім календары, адзначылі Раство Хрыстовае, аб'явіў аб сваім намеры далучыцца да рашэння Папы Рымскага і прысвяціў увесь гэты год паглыбленаму прыпамінанню навучанняў і тлумачэнняў святога апостала Паўла. У сваім калядным пасланні Усяленскі Патрыярх павіншаваў сваіх вернікаў , усіх хрысціян і людзей добрае волі з новым Божым годам чалавечае гісторыі. У пасланні прыгадваецца, што Канстантынопальская Царква прысвячае гэты 2008 год таксама 500-гадоваму юбілею свяціцеля Ніфана, Патрыярха Канстантынопаля.







All the contents on this site are copyrighted ©.