2008-01-03 15:16:32

Апублікаваная справаздача ў лічбавых паказчыках сустрэчаў Папы Рымскага з Божым народам у 2007 годзе. Амаль 3 мілньёны чалавек мелі радасць павітаць наступніка Пятра на ягоным Святым Пасадзе і атрымаць ягонае блаславенства непасрэдна.


Чвэрць мільёна вернікаў пабывалі на Літургіях, якім старшынстваваў Папа, у красавіку - гэта найбольшая лічба па месяцах. А вось агульныя аўдыенцыі сабралі найбольшую колькасць людзей у снежні. Натуральна, гэта тлумачыцца святамі Пасхі і Раства Хрыстовага. Гаворачы пра лічбы, прэфектура Папскага двара папярэджвае, што яны прыблізныя, бо разлік вядзецца толькі па білетах, многія ж групы даходзяць без іх. Параўнальныя з пазалеташнім годам статыстыкі будуць зробленыя да 19 красавіка - даты выбрання. Дадзеныя не ўключаюць сустрэчы па-за Ватыканам - па Італіі і замежныя апостальскія візіты. Іх Папа зрабіў меньш, чым ў 2 год пантыфікату. Прыгадаем,у 2006 годзе Бенедыкт 16 пабываў у вернікаў Польшчы, Гішпаніі, гурманіі, турцыі; у 2007-м -- у Бразіліі і Аўстрыі. Але кіраўнік Касцёла зноў пабываў у многіх святых месцах Італіі. Цікавая статыстыка ад Прэфектуры наконт асабістага рукапажацця Папы рыскага, якое ён дае усім прысутным на спецыяльных аўдыенцыях.маюцца на ўвазе свецкія асобы высокага рангу: кіраўнікі дзяржаў і міжнародных арганізацый з дэлегацыямі. Папа падаў руку больш чым 200-м тысячам чалавек!







All the contents on this site are copyrighted ©.