Яслi Езуса, зробленыя з кляновых дошак, якiя знаходзяцца ў рымскай базылiцы Санта
Марыя Маджоре, руйнуюцца. Аб гэтым паведамiў святар базылiкi а.Анджело. “Ужо год таму
было адзначана пагоршанне стану рэлiквii”, - зазначыў ён. Нягледзячы на гэта яслi
працягвалi знаходзiцца ў вялiкай пазалочанай вурне. Толькi цяпер спецыялiсты прынялi
рашэнне адрэстаўраваць рэлiквiю. Ужо на пачатку бягучага года адпаведная камiсiя правядзе
аналiз стану яслаў i парэкамендуе ўмовы, неабходныя для iх захавання. Згодна
з паданнем кляновыя дошкi былi знойдзены на Святой Зямлi ў I° стагоддзi пасля Нараджэння
Езуса i праз некалькi стагоддзяў перавезены ў Рым.